Старонка:Carot Michas.Vybranaje.djvu/60

Старонка праверана

Спі, сыночак, вечар блізка —
Мне палоску трэба жаць.
Вецер, гушкай ты калыску,
Заспявай быллём, мяжа…

Шчэ не час спачыць ад працы,
Хоць ад поту твар мой змок,
Буду з мілым забаўляцца,
Як зямлю агорне змрок.

Спі, саколік мой прыгожы,
Ой, як цяжка, цяжка мне…
Тваёй маме хто паможа,
Што адна палоску жне!

Тата твой ваюе з панам,
Каб няволі больш не знаць…
Вырасцеш ты стройным станам —
Пойдзеш сам ў Чырвону раць.

Спі, мой коцік, закрый вочкі,
Больш люляць не маю сіл…
Дзень бяжыць, і хутка ночка…
Зоркі сеюць небасхіл.

Вецер, гушкай ты калыску.
Заспявай быллём, мяжа.
Спі, сыночак, вечар блізка —
Мне палоску трэба жаць…

1926


. . . . . .

Я малады…
У сэрцы кроў струменіць,
І сілай творчаю
Істота ўся гарыць…