Старонка:Chygryne.pdf/1

Старонка праверана

 ***

Чыгрыне, Чыгрыне,
На свеце ўсё гіне!
І святая твая слава,
Як пылінка ў плыні,
За ветрамі халоднымі
Ў хмары прападае...
Над зямлёю лятуць леты,
Дняпро высыхае,
Рассыпаюцца магілы,
10 Курганы-магілы -
Твая слава... Пра цябе ўжо,
Старча маласілы,
Ніхто й слова не прамовіць,
Ніхто й не пакажа,
Дзе ты стаяў? чаго стаяў?
І на смех не скажа!!

За што мы біліся з ляхамі?
За што мы рэзалісь з панамі?
За што скародзілі кап’ямі
20 Татарам рэбры?.. Засявалі,
І крывёю палівалі...
І шаблямі скарадзілі.
Што ж на ніве урадзіла?!
Урадзіла рута... рута...
Волі нашае атрута.