Старонка праверана

Ды асяцін яго зацяты
У цемры куляю дагнаў.

XIV

Гаруе, плача дом Гудала,
На двары ціснецца народ.
Чый конь прымчаўся? Што з ім стала?
Чаму ён паў каля варот?
290 Хто гэты коннік нерухомы?
Хавалі след ваяцкіх громаў
Маршчыны смуглага чала.
Сам, зброя ўся ў крыві дазвання,
Рука ў апошнім пацісканні
На грыву конскую лягла.
Нядоўга жаніха мілога,
Нявеста, зрок твой выглядаў!
Стрымаў ён слова князя строга:
На шлюбны пір ён прыскакаў.
300 Ды, эх, ніколі ён, нябога,
Не сядзе на каня другога!

XV

На бестурботную сям’ю
Як гром зляцела божа кара.
Упала на пасцель сваю,
Рыдае бедная Тамара,
Слязу раняе за слязой,
І вось яна нібыта чуе
Дзівосны голас над сабой:
«Не плач, дзіця, не плач напрасна!
310 Твая сляза на труп няшчасны
Не упадзе жывой расой.
Яна туманіць зрок твой ясны
І твар дзявочы паліць твой.
Далёка ён, ён не пачуе,
Не будзе знаць журбы тваей;
Святло нябёс цяпер цалуе
Бясплодны зрок яго вачэй.
Ён чуе райскіх песень хоры…