Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/18

Старонка праверана

——— 19 ———

толькі палын яшчэ застаецца дзе-ні-дзе сярод згалелых прастораў. Стэп тады набывае жаўтаваты колер, грунт трэскаецца, кожны парыў ветру ўздымае клубы пылу. Увосень адрываюцца ад карэньня клубкі кусточкаў «перакаці-поля» і коцяцца па зямлі пад парывамі ветру. Аднак часамі пасьля дажджоў і ўвосені стэпавыя травы яшчэ раз зазелянеюць, каб з пачаткам зімовых маразоў схавацца пад сьнегавой коўдрай. Сухі клімат і шкодныя для расьлін солі, якімі багата на невялікай глыбіні стэпавая глеба, перашкаджаюць узрастаньню там лясоў. Хіба па рэчных далінах ды па равох, дзе вада пасьпела выпаласкаць соль з грунтоў, сустрэнеш які гаёк ці зарасьнік.

Рыс. 6. — Карта глебаў Эўропы.


Рыс. 6. — Карта глебаў Эўропы.

Пад стэпавай расьліннасьцю на лёэсе ўтварылася найлепшая чорназемная глеба. Дзякуючы сухому клімату, перагной, які ўтвараецца з стэпавых прухнучых траў, не вымываецца з глебы, і чорназем лесастэпавай і стэпавай паласы зьмяшчае яго вельмі многа. З гэтае прычыны чалавек хутка пасьпеў узараць амаль-што ўвесь той край. Цяпер там амаль-што няма кавалкаў нечапанага стэпу.

Чорназемны кавыльны стэп пакрывае паўднёвы пас Усходняй Эўропы і абедзьве Дунайскія нізіны, а каля Касьпія і месцам на Паўночным Крыме яго замяняе палынавы стэп, у якім ужо ня можа расьці ані кавыль, ані цыбулінныя краскі. Замест іх застаюцца толькі палын, чарнобель ды й