Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/25

Старонка праверана

——— 26 ———

прыклад, у Кіеўшчыне на 1 кв. клм. у сярэднім жыве 67 чалав., а на кожную душу прыпадае, значыць, каля 1,5 дзес. Яшчэ лепшыя варункі ў падзваротнікавай Эўропе, напрыклад, нізінах Італіі, дзе цёплы клімат дазваляе з кожнай дзесяціны мець столькі збожжа, гародніны і паўднёвых пладоў, колькі патрэбна на спажыву 2-3 чалавекам.

Ды й стравы чалавеку там патрэбна меней, чымся ў халаднейшых мясцовасьцях, дзе яе болей ідзе на аграваньне цела і падтрыманьне сталай тэмпэратуры крыві.

Найвялікшай гушчынёй залюдненьня адзначаюцца прамысловыя краіны Заходняй Эўропы (Бэльгія, Паўночна-Заходняя Ангельшчына і інш). Праўда, там зямля ня лішне ўраджайная, свайго збожжа там не хапае для пражыўленьня вельмі густога насяленьня, але затое там залягаюць вялікія паклады каменнага вугалю, жалезнай руды і іншых карысных мінэралаў. Дзякуючы гэтым пакладам, там утварылася шмат гутаў і фабрык. Вырабы гэтых фабрык можна абмяніць на недахватную колькасьць спажыўных продуктаў, якія прывозяцца з іншых старонак. З гэтай прычыны ў Бэльгіі гушчыня залюдненьня дасягае 260 ч. на кв. клм., а ў некаторых прамысловых ваколіцах Пн.-Зах. Ангельшчыны нават 460 ч. і болей.


Рыс. 10. — Карта гушчыні залюдненьня Эўропы.


Рыс. 10. — Карта гушчыні залюдненьня Эўропы.


Гаспадарка. У параўнаньні з іншымі старонкамі Эўропа адзначаецца вельмі добрым становішчам усіх галін народнае гаспадаркі. У сельскай гаспадарцы хіба толькі Кітай перавышае яе па ўменьню ўгнойваць зямлю