Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/3

Старонка праверана

——— 4 ———

другой стараны прымаліся пад увагу па магчымасьці і будова паверхні, і кліматычныя адзнакі, і склад расьліннасьці, і асаблівасьці грунтоў, люднасьці і яе гаспадарчай дзейнасьці.

Як падручнік, кніга не адпавядае програмам сямёхгадовай школы. Аднак, прымаючы пад увагу, што школьныя програмы ў беларускіх школах яшчэ ня могуць лічыцца аканчальна апрацованымі, што географія Эўропы выкладалася ня толькі ў сямёхгадовых школах, але таксама і ў тэхнікумах, Акадэмічны Цэнтр лічыў пажаданым выдаць такую кнігу па географіі Эўропы, якой можна было-б карыстацца й на другой ступені навучаньня.

Пералічэньне географічных назоваў у некаторых месцах заменена пытаньнямі. Зразумела, што кожны настаўнік, паколькі будзе лічыць патрэбным, павялічыць лік такіх пытаньняў і, можа, прапануе вучням адказы на гэтыя пытаньні запісваць у васобны сшытак.

З тэй прычыны, што значная частка беларускіх настаўнікаў прызвычаілася да расійскіх географічных тэрмінаў, дадаецца пераклад на расійскую мову некаторых беларускіх тэрмінаў.

Даныя аб работніцкім руху ў дзяржавах Эўропы запазычаны з кнігі «Ежегодник Коминтерна. Петроград—Москва 1923. Изд. Ком. Инт».