Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/36

Старонка праверана

——— 37 ———

можна падзяліць яе на 3 галоўных абшары: 1) Паўднёва-Заходні, 2) Паўночна-Заходні і 3) Усходні. Кожны з гэтых абшараў мае свае асаблівасьці ў паверхні, у клімаце, у выглядзе рэк, у расьліннасьці, у грунтох і ў працы чалавека (якія?). Агульны выгляд, або краявід усіх тых краёў, якія ўваходзяць у склад якога-небудзь аднаго з гэтых абшараў, калі й ня зусім аднальковы, дык паўсюды мае асаблівы, уласьцівы для данага абшару адбітак. Калі мы будзем дакладней, падрабязьней разглядаць кожны географічны абшар Эўропы, дык убачым, што і яго можна падзяліць на асобныя часткі — староны, з якіх кожная будзе мець тыя ці іншыя асаблівасьці. Таксама кожную старану можна падзяліць на яшчэ меншыя часткі — краіны і г. д. Чым на большы лік частак мы падзелім які-небудзь край, тым лягчэй нам будзе азнаёміцца з гэтым краем. Спачатку мы пазнаёміся з агульнымі асаблівасьцямі кожнага абшару, потым падзелім яго на староны, а важнейшыя староны падзелім на краіны.