Старонка:Geografija Eŭropy. Pradmova Ahlad.pdf/9

Старонка праверана

——— 10 ———

жыць грубы пласт пяскоў і глін, перамешаных з каменьнем. Там ледавік пераважна адкладаў морэны. Да гэтага пасу належыць, між іншым, Беларусь і ўсе краі, якія ляжаць навокала Беларусі.


Рыс. 2. — Карта разьмяшчэньня даўных ледавікоў у Эўропе. Стрэлкамі паказаны кірункі, па якіх соваўся ледавік.


Рыс. 2. — Карта разьмяшчэньня даўных ледавікоў у Эўропе. Стрэлкамі паказаны кірункі, па якіх соваўся ледавік.


(На карце прасачы мяжу, да якой дасягалі даўныя ледавікі, што спаўзалі з паўночна-эўропэйскіх узвышшаў).

На поўдзень ад стараны даўнейшага зьледзяненьня, асабліва ў Паўднёва-Усходняй Эўропе замест морэн, а месцам паверх іх ляжаць пласты лёэсу, складзеныя з дробных гляістых частачак. Лёэс утварыўся ўжо па сканчэньні ледавіковага часу. Можна думаць, што ўтварыўся ён з найдрабнейшых частак глею, выдзьмуханых ветрам з морэнавых адкладаў і перанесеных у стане пылу на поўдзень і паўднёвы-ўсход. У Паўднёвай Эўропе мала нанесеных грунтоў. Няма там ні морэн, ані лёэсу. Грунты тамака стварыліся з мясцовых скал праз шматвяковае іх вывятрэньне.

Клімат. Сучасны клімат Эўропы мерны і вільгатны. Нават тыя часткі Эўропы, што ляжаць на поўнач ад падканцавоснага кола, адзначаюцца мерным кліматам, а мора каля іх берагоў месцамі нават ніколі не замярзае. Параўнаўча з іншымі часткамі зямлі, якія ляжаць на аднэй і тэй самай географічнай шырыні, Эўропа зьяўляецца занадта цёплай, нібы перагрэтай.