Старонка:Harun.Datrymau charaktar.djvu/3

Старонка праверана

Куды цётка… Што яе муж, нябожчык дзядзька, вучыўся, калі быў такім маладым мужчынаю, як я?

Вінцусь. Скуль жа мне ведаць. Але пані Прыборская, гэта з вялікім ружанцам, што так з цёткаю цалуецца, калі ні прыедзе, дык тая, я чуў сам колькі ўжо разоў, усё гаворыць цётцы: «Ах, пані муж быў вялікім чалавекам!»

Зюк. Ну, Прыборская… дужа яна знаецца ў гэтым… А мне здаецца, што дзядзька калі нават і вучыўся, дык ненашмат што яму навука прыдалася. Ён быў усяго толькі паслом.

Вінцусь. А дзеля чаго гэта паслы?

Зюк. Не шмат дзеля чаго, ва ўсякім выпадку. Некалі я быў з таткам тамака, дзе яны працуюць. Мяне дык не адразу пусцілі — нібыта малады яшчэ тагды быў. Называецца гэта «ізба». не вельмі важна і называецца. У ізбе гэтай вялізная саля[1], а ў ёй парасстаўляны сталы і лавы акурат як у школе. Усе паслы сядзяць у гэтай школе і адзін па аднаму ўстаюць адказваць свае заданні нейкаму лысаму пану ў акулярах.

Вінцусь. Гэта, мусіць, іх прафесар?

Зюк. А ўжо ж. Ён даглядае за імі са свайго падвышэння і нават, калі занадтавялікі гармідар[2] паднімуць, звоніць у такі званочак, каб сціхлі.

Вінцусь. А… а замыкаюць іх за кару, калі палічаць залішне даказваць?

Зюк. Гэтага не ведаю… Але мусілі б, бо часамі ліха ведае якія штукі выпраўляюць. А потым… разумееш, п’юць толькі ваду, цукраваную ваду.

Вінцусь. Як маленькія дзеці…

Зюк. Як дзеці… Ну хіба ж гэта не глупства — гэтыя паслы…

Вінцусь. А ты чым будзеш, як будзеш вялікім?

  1. Саля — пакой, зала.
  2. Гармідар — гоман, шум.