прымусіла Белага Клыка настаражыцца, і калі хто-небудзь хацеў падыйсці да яго бліжэй, ён шчэрыў зубы і адбягаў убок. Нікому не ўдавалася дакрануцца да яго рукой, і добра, што не удавалася.
У хуткім часе Белы Клык зразумеў, што вельмі нямногія з гэтых багоў — усяго чалавек дванаццаць-пастаянна жывуць у форце. Кожныя два-тры дні да берага прычальваў параход (яшчэ адзін неабвержаны доказ усемагутнасці белых людзей) і стаяў там некалькі гадзін. Белыя багі прыязджалі і зноў ад'язджалі на параходах. Здавалася, што людзям гэтым няма ліку. У першы-ж дзень ці два Белы Клык убачыў іх у такой колькасці, у якой не бачыў індзейцаў за ўсё сваё жыццё; і кожны дзень белыя людзі прыязджалі, спыняліся ў форце, зноў адпраўляліся ўверх па рацэ і знікалі з вачэй.
Але калі белыя багі былі ўсемагутнымі, то сабакі іх каштавалі нямнога. Белы Клык хутка переканаўся ў гэтым, сутыкнуўшыся з тымі сабакамі, якія сходзілі на бераг разам з людзьмі. Усе яны былі непадобнымі адзін да аднаго. У адных былі кароткія, надта кароткія ногі; у другіх-доўгія, надта доўгія. Замест густой футры цела іх пакрывала кароткая шэрсць, а у некаторых скура была зусім гладкая. і ні адзін з гэтых сабак не умеў біцца.
Адчуваючы нянавісць да ўсёй сваёй пароды, Белы Клык палічыў сябе абавязаным уступіць у бойку і з гэтымі сабакамі. Пасля некалькіх сутычак ён перапоўніўся найвялікшым зневажэннем да іх. Праціўнікі былі слабымі і бездапаможнымі, зараз-жа пачыналі брахаць, мітусіцца і стараліся адолець Белага Клыка адной сілай, у той час як ён браў звычкай і хітрасцю. Сабакі кідаліся на яго з віскам. Белы Клык прыгаў убок. Яны гублялі яго з вачэй, і ён у тую-ж хвіліну налятаў на іх, звальваў плячом з ног і пракусваў зубамі горла.
Часта ўкус гэты быў смяртэльным, і праціўнік біўся ў гразі пад нагамі індзейскіх сабак, якія толькі і чакалі таго моманту, калі можна будзе кінуцца ўсёй зграяй і разарваць чужога сабаку на кавалачкі. Белы Клык быў мудры. Ён ужо даўно ведаў, што бага гневаюцца, калі хто-небудзь забівае іх сабак. Белыя багі не з'яўляліся выключэннем. Таму, зваліўшы праціўніка