Старонка:Prykazki i prymauki.djvu/72

Гэта старонка была вычытаная

743. Пакарай, божа, таго, у каго грошай няма і жонка некрасіва. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.

744. Рабая баба ўсё роўна, як жаба: ні людзям паказаць, ні сабе паглядзець. Ляцкий, 37.

745. Баба — баба, а жаба — жаба. Сцяшк., 580, Ашм.

746. Мой хвор мужычок, да красён, як бурачок; а я здарова, да жоўта, як маркова. Нос., 78; Дуб., 36.

747. Баба твая таўстуха: пірог з’ясі, пакуль абыдзеш кругом. Дуб., 6.

748. Добрая жонка — вянец, а ліхая — канец. Сержп., 63.

749. Добрая жонка — вяселле, а ліхая — паганае зелле. Сержп., 63.

750. Жаніно дабро вылазіць праз рабро. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.8.11.

751. Жонка не радзіла мужыка, не насіла, то ей не шкода. Fed., 366.

752. Дзе маці плача, там рэкі цякуць, дзе сястра плача, ручайкі бягуць, дзе жана плача, там расы няма. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24.

753. Сварлівая жонка горш, чым каню хамут. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.

754. Як баба ругнецца, дык зямля на тры сажні гарыць. 1961, Рэч. 13.9.5.

755. Баба — піла тупая, далявая. 1961, Кап. 13.9.5.

756. Не то піла́, што піліць, а то піла, што шыю чырыць. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.