Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

ВЫЛИНЯТЬ, пазбыцца поўсьці, валасоў, пёраў, пуху; выпаўзьці, вылінявець, лінявець, лінявы; утраціць, колер, барву, масьць: сасьвянуць, паблекнуць.

ВЫЛИЦОВЫВАТЬ што, выварачваць сподам наверх; выніцоўваць.

ВЫЛУЖИВАТЬ што, пабяляць. Самавар трэба што году пабяляць добрай, белай цынай.

ВЫЛУПЛЯТЬ што, вынімаць з шалупы, ачышчаць ад лузгі, шалупы; зьнімаць з чаго скурку і выбіраць зярно; вылушчаць, вылушчаны, вылустак.

ВЫМАИВАТЬ што у каго, вымучыць, выканькаць.

ВЫМОЛВИТЬ, вымавіць.

ВЫМАНИВАТЬ каго адкуль, вынадзіць; што у каго, выдурыць, вымантачыць, вымантэжыць, выкруціць.

ВЫМАРАТЬ каго, што чым; выпэцкаць.

ВЫМОРОЧНЫЙ, адумершы, адумершчына. Адумершы род. Дзедаву адумершчыну цяпер толькі нам прызналі. Адумершы рой пшчол.

ВЫМАСЛИВАТЬ што, наалеіваць, праклушчаць, намазываць; Наалей, намаж рульку ад стрэльбы. Праклусьці паперу да вакна.

ВЫМЕТНУТЬ што адкуль, вылукнуць, выкінуць, вышыбнуць. Вылукнуў камень з прасткі; стралу з лука. Выкінуў нахрапліўца вон з хаты. Вышыбнуў арэлі, калыску ўровень стаўбоў.

ВЫМЕТКА ж. штабноўка на рубу — сьцібмоўка; абкіданьне пятліц да гузікаў — абкіданьне.

ВЫМЕТНУТЬ, вышвырнуць.

ВЫМѢЩАТЬ што каму, адмасьціць, адпомніць.

ВЫМИНАТЬ што, кумесіць, камшыць, выціраць, вымінаць. Кумесіць шапку ў руках. Камшыць паперу. Выцірае салому. Вымінае лён, сырамятную скуру.