Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

ВЫХЛОПОТАТЬ што, выстарацца, выклапаціць.

ВЫХОЛАЖИВАТЬ што, выстуджаць.

ВЫХОЛАЩИВАТЬ, скапіць, выкладаць, лягчыць.

ВЫХОЛИВАТЬ каго, выпесьціць.

ВЫХОДКА ж. выбрык, выбег, выбегі. Ен мае дзіўныя выбрыкі у адносінах да людзей. Выбегамі рознымі, ды хітрасьцямі, уцёрся у ласку.

ВЫЦАРАПАТЬ што, выдзерці, выскрабаць, вышаркаць. Лепш перадзірайце вочы а Інфлянты (прамова Мялешкі). Яна гатова яму вочы выдзерці. Падзёр, пашаркаў рукі аб агрэсьнік. Выскрабаў нажом лаву, скуру.

ВЫЦВѢТАТЬ аб расьцінах, перахадзіць пару поўнакветнасьці: выквітаць, вычаўрэць. Аб масьці, барве, колеру; блекнуць, сьвянуць.

ВЫЧЕКАНИВАТЬ манэту, выбіваць.

ВЫЧЕРКИВАТЬ што, выкасовываць. Выкасуй доўг з кнігі, гнеў з сэрца.

ВЫЧЕРЧИВАТЬ што, выкрэсьляць.

ВЫЧЕСТЬ, вылічыць, адлічаць, вычатаць. Ці ты вычатаў, счотаваў, сколькі трэба плаціць? Чы вы, жабракі, ды перечотуеця. Хто мне арэхаў бочку перачотуе (W. Weryha. Podania białoruskie cmp. 33).

ВЫЧЕТ -вылічка. Акром вылічкі за прапушчаныя дні ён мне заплаціў.

ВЫЧИСЛЕНІЕ ср. чотаваньне. У яго сягоньня вялікае чотаваньне; трэба вычатаць сколькі было аплат. Чотаваньне тваё да нічога, лепей у каляндар паглянь (Лідзк. пав.), вылічаньне.

ВЫЧЫТАНІЕ ср. адыйманьне.

ВЫШАТАТЬ што, выківаць, вывіхтаць.

ВЫШВЫРЯТЬ што, вышпургаць, вышпурнуў.

ВЫШИБАТЬ што, выбіваць, вышпуляць. Выбіў сабе зуб, вока. Вышпульнуў локцям балону ў вакне. Шпульні яго, каб касьцей не сабраў.