Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

ГЕРКУЛЕС м, грэцк, міт. магут, волат, асілак; гэркулес.

ГЕРМАНИЗМ м. зварот, або выражэньне ласьцівае нямецкай мове; гэрманізм.

ГЕРМАФРОДИТ м. лац. чалавек або жывёла патворнай формы, які злучае ў сабе, больш або менш, азнакі абодвых постацей, мужской і жаночай; абамуд, сумуд.

ГЕРМЕНЕВТИКА ж. грэцк. навука якая аб‘ясьняе св. пісьмо; гэрманэўтыка.

ГЕРМЕТИКА грэцк. альхімія, фальшывая, тайная навука аб вытварэньні золата; гэрмэтыка,

ГЕРМЕТИЧЕСКІЙ, наглуха задушкаваны, недаступны паветру; шчытны, наўшчытны.

ГЕРОЙ м. ГЕРОИНЯ ж. харобры ваяр, магут, слаўны змагар у вайне і міры, самапасьвятны, самаахвярны змагар, галоўная асоба падзей; герой. Даўней у нас ужывалі дзеля абазначаньня гэтага паняцьця: харобр, харобрасьць, а такжа магут, магучасьць у значеньні удалага ваяўніка. Татарскае слова багатыр да ХІV ст. было невядомым у нас; замест яго гаварылі: палянец, волат. Слова палянец, праўдападобна, паходзіць ад названьня качаўнічых плямён — полаўцы. Як з найменьня народу Обры утварылася польскае olbrzym, з найменьня народу Спалаў, — расійскае исполин, гэтак сама ў нас, з Полаўцаў, вытварыўся тэрмін палянец.

ГЕРУНОК м. названьне косага навугольніка у сталяроў; касавень.

ГИБКІЙ, хілкі, гнучкі, хібкі, хібаць. Хібкага стану кабета.

ГИБНУТЬ, нікнуць, счазаць, прападаць; гінуць, загінуць, загуба, загібель, пагібель. Гібель, многа, бязмерна, бязліку.

ГИГАНТ м. грэцк. вялікі узростам чалавек; волат, гіган.

ГИГІЕНА ж. веда або знаньне як заховываць здароўе; гігіена, здароўнасьць.