ГИГРОМЕТРІЯ ж. грэцк. навука аб памеры вогкасьці паветра; гігромэтрыя.
ГИДРА ж. грэцк. баечны, водны многаловы зьмей; зло супроць якога німа спосабаў; гідра.
ГИДРОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб складзе рожных вод; гідролёгія, вадазнаўства.
ГИК м. марск. рэдкая смала да смоленьня вадаплаваў; дзёгаць, вар.
ГИЛЬДІЯ ж. ням. стан, цэх, ступень у цэху пркл. купецкім; гільдзія.
ГИЛЬЗА ж. ням. папяровая, клееная, а часам бляшаная трубка да ракетаў і карабінных набояў; понаўка, понавень.
ГИЛЬОТИНА ж. фр. прыбор да караньня сьмерцьцю; гільётына.
ГИМНАЗІЯ ж. грэцк. вучомная установа сярэдняй ступені, паміж нізшымі і унівэрсытэтам; гімназыя.
ГИМН м. грэцк. хвалебная несьня; гімн, хваласьпёў.
ГИНЕКОЛОГІЯ ж, грэцк. навука аб здаровым і хворым стане жанчыны; асобнасьці жаночагага арганізму; гінекалёгія.
ГИПЕРБОЛА ж. мат. грэцк. крывая лінія якая-бы азначалася на паверхні галавы цукру (конуса — кучменя), калі яе разсячы збоку, простападна ўдоўж; вобля.
ГИПЕРБОЛОИД мат. геомэтрычнае цела творанае аварачваньнем гіпэрбалы; воблясьмень.
ГИПОЛОГІЯ, ГИППИКА ж. грэцк. навука аб конях; канёўства, гіполёгія.
ГИПОТЕЗА ж. грэцк. дапушчэньне, дагадка, домнеўка.
ГИПОТЕКА ж. парука, заклад, парука закладаньнем маетнасьці; гіпотэка.
ГИПОТЕНУЗА ж. грэцк. мат. старана простакутніка, супроцьлеглая простаму куту; наскосьніца, укосьніца.