Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/134

Гэта старонка не была вычытаная

ГИПОХОНДРІЯ ж. грэцк. нізша ступень мэлянхоліі, склоннасьць да задумлёнасьці і чорных мысьляў; гіпохондрыя.

ГИПС м. выкопнае, сярчана-кіслая вапна; перапаленая яна разсыпаецца і лачна ўпівае ваду, цьвярдзее і застыгае з вадой вельмі хутка; гіпс, гіпсовы, гіпсаваць.

ГИРЛО ср. (горла), рачное усьця на якія рака надзеляецца пры ўліваньніся ў мора; рыга, рыгва. Нашы плытнікі пры усьці Дзьвіны разрожнююць лагво ракі і рыгі, рыгвы яе (зраўняй слова рыгаць — выкідаць вон праз горла страву, а такжа пацёкі вады — рагі).

ГИРЛЯНДА ж. фр. доўгі вянок; суплёт, гірлянда.

ГИРЯ ж. вага. Фунтовая, пудовая, вага, але і гіра.

ГЛАВА ж. старсл. галава, галавіца, галоўка, галавешка, галаўня, галавізна.

ГЛАВАРЬ, галавар, галаварскі, галаварства.

ГЛАВНЫЙ, галоўны, галоўнасьць, галоўнік.

ГЛАВНОКОМАНДУЮЩІЙ, галоўнакамандуючы, ваевода.

ГЛАВНОНАЧАЛЬСТВУЮЩІЙ, галоўназьверхні, дыктатар.

ГЛАГОЛ м. црксл. слова, мова. Грам. часьць мовы, адзел слоў якія выражаюць чыннасьць, становішча, трываньне; словачын, дзеяслоў.

ГЛАДИТЬ, раўняць, выгладжываць матэрьял, тканіну пеглям (утюгом); пегліць. Пегель, гэта масыўны жалезны прадаўгаваты трыкутнік з ручкай, каб нагрэць яго ўкідалі ў добра напаленую печ; асобная адмена пегля „з душой“, калі не сам пегель напалялі ў печы, а некалькі яго „душ“, якія пачародна ўкладаліся ў сярэдзіну пегля.

ГЛАДЬ ж. асобны спосаб шыцьця, вышываньня, калі нітка кладзецца каля ніткі гладка і роўна; лос, лосны шоў, вышываць пад лос.