Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/137

Гэта старонка не была вычытаная

ГНАТЬ, гнаць, жануць. Жані, гані яго вон. Пажанулі, пагналі статак у поле.

ГНЕТЕНЬ, ГНЕТ, прыбор да выцісканьня мокрасьці, клушчу з насеньня: цісло, прытуг, ціскі.

ГНЕСТИ, ціснуць, уціскаць, прыгнятаць, прытужаць. Ціснуць боты. Цісьне душу з цела. Уціскае нас. Уціскае парабкоў работай. Гняце гнётам душу. Прытуж парубень вяроўкай. Прытугу вялікую цярпелі мы за прыгону.

ГНИТЬ аб арганічн. целах; гніць, гнілы, гніль, гніеньне, гнільны, гніляк, гнілец, гнілавень.

ГНОЙ м. прадукт гніцьця, цеча якая выдзяляецца з ран; гной, матэрыя, глюз. Кал дамовых жывёлаў вывожаны на поле гной, навоз.

ГНОЕЦ м. гнойны нарыў: скула, верад.

ГНУСИТЬ, гаварыць у нос; гугнавіць, гугнавы, гугнавень.

ГНУСНЫЙ, гідкі, абрыдлівы, паганы, подлы; агідны, абрыдлівы.

ГНУТЬ што, гнуць, гібаць. Каравай гіблюць на стале. (Крачк. стр. 40). Гнулі мы дугі вязовыя, сягнем і лазовую. Пагбаў бляху вязучы. Добра гбаць гібкае.

ГНУШАТЬСЯ, гідзіцца, брыдзіцца, грэбаваць.

ГНѢВ м. гнеў, гнеўны, гневацца, гняўлівы. Гневаш названьне старасьвецкага крыўскага танца.

ГНѢДОЙ м. аб каню, туру, лосю; цёмнарыжай масьці с чорнай грывай і хвастом; гняды, сапоры.

ГДѢДО-СИВОВАТЫЙ, цісавы.

ГНѢЗДО ср. гняздо, гнездавіна, гняздзісты.

ГНѢЗДИЛО ср. гнязно.

ГОГОКАТЬ, гойкаць. А ці ня едуць ды ці ня гойкаюць (з вясельн. песьні).

ГОБИНА, ГОБЗИНА, ГОБЗА ж. стар. ураджай, дастатак, збожжа.

ГОВОРИТЬ што. Казаць, гаварыць, гаманіць, галакаць, галёкаць, гутарыць, размаў-