Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/139

Гэта старонка не была вычытаная

тое-ж што і запусты, пераход на посную страву. Загавеў душой, памер у пер. знач.

ГОВЯДО ср. царк. буйная рагатая скацежа, бык, вол, карова; у гэтым знач. у нас на Палесьсі слова гавядо і цяпер ужываеца.

ГОВЯДИНА ж. валавіна, ялавічына.

ГОГОЛЬ м. адмена дзікіх качак; нырок, кракель, краквель. (Anas etangula).

ГОД м. час за які зямля абыходзіць кругом сонца; год. Памылкова ужываюць некаторыя слова рок, якое у нас з найдаўнейшых часаў азначае тэрмін, рас. „срок“. Рок завіты, тэрмін аканчальны. Рок судовы, тэрмін суда.

ГОДИЧНЫЙ, гадавы. Гадавы работнік, Гадавы час на заплату. Гадавая арэнда.

ГОДНЫЙ, здатны, прыдатны, надатны. Здатны, прыдатны, да навукі, да работы, да ўжытку.

ГОДОВЩИНА, дзень, здарэньня ў протлым, або прошлых гадах; гадавіна, угодкі.

ГОЛАВЛЬ рыба, галавель, галавень.

ГОЛЕНЬ ж. часьць нагі ад калена да ступені: лытка; косьці дзьве: — гічэля і цеціўка.

ГОЛЕНИЩЕ ср. часьць бота вышэй прышвы, якая абыймае лытку; халява.

ГОЛИК м. абскробак веніка, галень, дзяргач.

ГОЛОД м. агульн. слав. голад, галадаць; галадоўка, галодны, галадуха, галадушчы.

ГОЛОВА ж. галава, галавісты; галавач, галавізна.

ГОЛОС м. агульн. слав. голас, галасавы, голасны.

ГОЛОУСЫИ м, бязвусы, музгай, музгач, галамоўжа.

ГОЛОВОКРУЖЕНІЕ ср. заварот галавы, кручэньне галавы.

ГОЛУБОЙ, сьветласіні; блакітны.

ГОЛУБИКА ягада, чарніца, баравіца.