Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная

ГОРСТАТЬ, гартаць, гарнуць, згарнаць.

ГОРШОК м. глыбокае начыньне з гліны рожн. формы; найменьня: гаршчок з шырокім верхам і вузкім выгбіста спусчаючымся сподам; гладыш с шырокім верхам і вузейшым, роўна звужаючыміся бакамі дном; стаўбун амфоравідай формы; гарлач з перахвачаным верхам; жбан форма гарлача але з аднэй ручкай.

ГОРЩЕЧНИК м, майстар які вырабляе з гліны начыньне, гаршкі; гаршкаль, ганчар.

ГОРЬКІЙ горкі, горкасьць, гарчыня, гарката гаркавы, гаркавата, горкнуць, гарчэць, гарчавець.

ГОРКЛЫЙ, які мае няпрыемны прагорклы смак; елкі, ялчэць, зьялчэць, праелклы. Елкае масла, лой, сала. Елкі смак, пах.

ГОРѢТЬ, гарэць, гарэньне, гар, гаручы, гарэлы, гаркі, гарун, сугаркі; паліцца, паленьне, палкі, паліва, апал, упал.

ГОРѢНІЕ ср. горыва, палнасьць.

ГОРѢЛКИ, гульня у якой становяцца парамі, а адзін, спераду „гарыць“, ловіць; сугаркі, вугалькі, гарыпні.

ГОРЯЧІЙ, крэпка нагрэты, напалены; гарачы, гарачлівы, гарачлівасьць, гарачэць,

ГОРЯЧНОСТЬ, свомасьць або стан, гарачага, спыхлівага чалавека; гарачнасьць, жарчыстасьць, ярасьць, запальчывасьць, палкасьць, ўспыхлівасьць, немарасьць.

ГОРЯЧИТЕЛЬНЫЙ напітак, гарачомлівы.

ГОРЯЧКА ж. агульнае запаленьне крыві ў чалавеку; гарачка, гаручка, агнявіца.

ГОСПИТАЛЬ м. шпіталь.

ГОСПОДЬ м. даўней ужывалася ў знач. господін, цяпер як эпітэт Бога; Госпад.

ГОСПОДИН м. выслоў ветласьці да другой асобы; зам. стар. „господь“, ў значэньні: валадар, пан, гаспадар. Слова „господ“, „господин“ аднаго і тагож парадку што і слова гаспадар, якое