Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

цяпер у нас ужываецца ў знач. рас. „хозяин“, даўней ужывалася акром таго ў значэньні валадар і рас. „государь“, прыкл. вялікіх князёў літоўскіх і князёў малдавянскіх тытулавалі гаспадарамі, а „государство“ называлі „гаспадарства“. Господарство молдавянское, господарство літовское, Дзеля адрожненьня ад гаспадар, „хозяин“, ў княжым тытуле клалі націск на о гасподар, гасподарскі, гасподараў. У грамадзкім жыцяці ў XVI ст., сустрачаем яшчэ словы: осподар і сподар (падобна як з рас. „государь“ атрымалася скароч. „сударь“), але гэта слова было выціснута новым у тыя часы словам пан, прыйшоўшым да нас праз Польшчу. Слова пан також парадку што нямецкае von, босьнійскае ban; падобна як на захадзе, так і ў палякаў, яно служыла эпітэтам двараніна, шляхціца, ў гэтым значэньні яно да апошніх немаль часаў ужываецца і ў нас. Хоць з другой стараны слова пан здаўна увашло ў народную нашу песьню, прыкл.: Ой сыну, сыну, пане Васілю (Р. 8-9 стр. 107), А ці дома, дома сам пан гаспадар? (Zienkiewicz, Pieśni Pinskie). Сядзіць пан Bocin за сваім сталом, за сталом сядзіць тры кубкі дзяржыць (Р. 8-9 стр. 113). Не глядзя на гэта слова пан у нас, у знач. ветлага эпітэту ніяк умацавацца дагэтуль няможа, галоўна дзякуючы соцыяльнаму змаганьню з памешчыкамі „панамі“, і беларускае адраджэньне ўвесь час стараецца знайсьці іншы эпітэт. У ліку гэтых іншых эпітэтаў перапробаваны былі, часьцю ў літэратуры, а больш у грамадзкім жыцьці, словы: сам, сама, ваша, васпан, паспаня; грамадзянін, і, ўрэшце ізноў гаспадар. Сам, сама словы народныя, ужываюцца ў тым-жа значэньні, як рас. ветлае: „Вы“, „Вас“. Больш інтэлігентныя селяне, нават муж з жонкай, не гавораць да сябе на ты, кажуць — сам, сама; тое-ж самае і ў гутарцы са сваімі, роўнымі сабе, суседзямі, або калі хочуць падкрэсьліць да каго сваё уважлівае адношаньне. Падобна як сам, сама, ў іншых ваколіцах кажуць ваша. Гэта апошняе слова больш пашырана чым першае. Утворана яно, праўдападобна, са скарочанага Ваша Міласьць; як шырока яно ўжывалася ў народзе мож-