Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

ГРАФИТЬ, лінаваць, рубрыкаваць, рубкаваць; рубнік, чатырохкантовая лінейка.

ГРАЦА ж. ням. трызубы крук да ачысткі лех ад травы; дзяргач, кастыр.

ГРАЦІЯ ж. грэцк. стройнасьць грацыя,

ГРАЯТЬ, каркаць, гракаць.

ГРАЙ, ГРАЙВОРОН птах Corvus frugilegus; грак, гракі; гракаць, крычаць як грак.

ГРЕЗИТЬ Марыць, крозіць, мроіць. Слова — марыць — у значэньні рас. „мечтать“ зайшло да нас, і то вельмі нядаўна, пад уплывам польскай мовы, ў якой маецца словы: marzyć marzenie. У беларускай мове пад словам мара разумеецца мітычная істота, якая ў часе сну кладзецца на челавека і душыць (Федороўскі, Lud Biał. T. I.), якая паказуецца як чорны прывід начамі. Гэта хутчэй будзе „призрак“, „кошмар", але ніякім спосабам ня можа быць „грёза“ „мечта“. Дзеля гэтага слова мара, ў значэньні рас. „мечта“, „грёза“, польскага — „marzenie“ раз на заўсёды трэба адкінуць, як ня згоднае з нашай мовай. Крозіць, слова складзенае з: крозь, скрозь і зеціць — узірацца; па этымолёгічнаму свайму складу яно зусім адназначна з рас. „грезить“, „грёзы“. Лятуцець, лятунак, мне здаецца, слова не зусім выражае паняцьце „грёза“ „мечта“, яно мае нейкі іншы, няхўватны адценак гэтага паняцьця. Мроя мроіць, ужываецца — па Сожу ўверх да Мсціслаўля, і на захад да Бярэзіны — у народнай мове. Яно вельмі падобна да украінскага, „мрія“, „мріять“; фіксуе паняцьце нечага здалёк сьвецячага, нечага ў памяці мільгаючага, што чуецца, але з трудом улаўліваецца. Мроіцца мне ў памяці. Ледзь душа ў целе мроіць. Ей ўсё замужжа мроіцца. Умроіў сабе хлапец музыкантам стацца. На захад ад Бярэзіны кажуць: роіцца, уроіў. Роіцца нейк, нязьведаны край (Алесь Гарун).

ГРЕМѢТЬ, грымець, грымоты, грымнуць, гром.

ГРЕСТЬ, грабці, грабнуць, грабаць, граблі, грабок.

ГРЕБНОИ аб вадаплавах; веславы, вёслаўка.