ЖИВОТВОРИТЕЛЬ ажыцёўнік, жыцьцятворнік, жывадзецель.
ЖИВОТРЕПЕЩУЩІЙ, жыватроплівы.
ЖИВОТ м. брушная падзь ад грудзей да лагі; жывот, жываты, жываток, жывоцік.
ЖИВОТНОЕ ср, усё што жыве і дыхае; жывёла, жывёліна, жывіна, жывінка, жывёлка, жывучы, жывучасьць, жывец.
ЖИВОТНОРАСТЕНІЕ ср. жыварасьць.
ЖИВОТОДАТЕЛЬ, жыцьцёдавец, жыцьцёдаўчы.
ЖИВОТОЛЮБЕЦ, жыцялюб.
ЖИДКІЙ, нягусты, плаўкі, вадзяністы, процілеглае густому; рэдкі, радзець, рэдкаваты. Рэдкая крупеня. Рэдкае палатно. Чым вышэй мы падымемся ўверх тым радзейшае будзе паветра.
ЖИДКОСТЬ ж. свомасьць рэдкага; рэдкая матэрыя якая цячэ; цякоміна, цеклаць, цякомы, цякомісты, цякомлівы. Некаторыя замест цякоміна ўжываюць слова жыжка, якое ў народнай мове служыць тэрмінам для названьня сопару што выцякае з хлявоў, навозны сок. Праўда, мяйсцамі кажуць: Густыш зьеў, а жыжку пакінуў. Але такжа умеюць адказаць гаспадыні: Пашукай жыжкі за хлявом, а ня ў місе.
ЖИЗНЬ ж. агульн. слав.; жыцьцё, жыцьцёвы, жыцьцёвасьць, жыць. Трэба жыць, як набяжыць. Жыцьцё наша гаротнае. Жытка, жытамка. От так уся іх горкая жытка прад ачу і стаіць (Сержп. стр. 3).
ЖИЗНЕНОСТЬ, жыцьцёвасьць, жывучасьць. Жыцьцёвая праўда так вучыць. Жывучы чалавек, жывёла. Гэта стварэньне жывучае.
ЖИЗНЕДАТЕЛЬ, жыцядаўнік, жыцьцедавец.
ЖИЗНЕОПИСАНІЕ, жыцёпіс, жыцьцепісец.
ЖИЗНЕРАДОСТНЫЙ, жыцёрадасны.
ЖИЗНЕСПОСОБНЫЙ, жыцьцёздатны.