Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/201

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАДѢЛЫВАТЬ што, закладаць, забіваць, заладжываць, запіхаць. Залажыў, заладзіў дзіру. Гэта акно трэба забіць дошкамі.

ЗАЕДИНО прысл. заадно.

ЗАЕМ м. позыч, пазычка, пазычаць, пазычаньне, пазычлівы, пазытчык, пазычковы, ўпозыч. Узяць ўпозыч; даць ў позыч. На пазычку памяць адна, на аддачу другая. Не пазычай, ня будзем мець ворагаў.

ЗАЖАРИВАТЬ што, пражыць, прагчы.

ЗАЖАТЬ што, зашчаміць, заціснуць, Зашчаміў, заціснуў пальцы. Зашчаміла сэрца тугаю.

ЗАЖАВКАТЬ, зачвякаць.

ЗАЖЕЧЬ што, запаліць, запаляцца, запальны, запальчывы.

ЗАЖИВЛЯТЬ, зацягаць рану; гаіць, гойкі, гаючы, гаіцца, гаеньне.

ЗАЖИВО, за дажывоцьця, за жыцьця.

ЗАЖИТОЧНОСТЬ, стан бязбеднасьці; заможнасьць, заможлівасьць, заможна. Яны жывуць не багата і ня бедна, а так — заможна.

ЗАЖМУРИВАТЬ вочы, заплюскаць, самгнуць, сазьмірнуць, сазмікраць, сазмітраць.

ЗАЖОГА ж. запал.

ЗАЗДРАВНЫЙ, заздароўны, заздароўшчына, заздароўе.

ЗАЗОР м., сорам, сорамна, сароміць, бязчэсьця, ганьба.

ЗАЗОРИТЬ каго, чарніць, чарненьне, ганьбіць,

ЗАЗЛОБА, зазласьць, назласьць. Па назласьці ён гэта робіць. У зазласьці сваей супроць мяне зацяўся.

ЗАЗНАМО, заведама, зазнайна. Заведамая няпраўда. Зазнайна не крадуць.

ЗАЗНОБЛЯТЬ, ЗАЗНОБИТЬ каго, пратрымаць доўга на сьцюжы, прастудзіць; зазябіць, зазяб-