Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/202

Гэта старонка не была вычытаная

леньне, зазяба: улюбіць каго ў сябе; заскаміць, заскамка, заскомачка, заскомінка.

Бель на рэчаньцы бяліла сабе сэрца
заскаміла
Заскаміла малайцом, павянчана з
удаўцом.

Ные і скаміць маё серца, знаць бяду чуе. Як пабачыла я сваё дзіцятка, заскамела душа, заныла сэрца (Полацак і Дзісна). Заламаць нешта вострае, тонкае ў целе; заскаміць, заскабіць, застраміць, закалоць. Заскаміла сабе палец шчэпкай. Па ім калі чорт пабяжыць і то нагу заскаміць (аб пушным сваім хлебе іронізуе вітабскі беларус). Застраміў будыль у палец. Закалоў нечым руку. Скаміць, спэцифічнае пачуцьцё шчыплючага болю: Заскамелі рукі палошчучы на марозе бялізну. Скаміць рана; скамяць старыя костачкі.

ЗАЗОЛЬНЫЙ, дакучлівы, апрыкроны.

ЗАЗОЛ м. навар попелу; луг, жлукто.

ЗАЗУБРИТЬ, у чым зубрыны ёсьць, крывыя зубкі; зазубіць, зубіцца, назубіў; закарбаваць, пашчарбіць.

ЗАЗЫВАТЬ каго, заклікаць, закліканьне.

ЗАЗѢВАТЬСЯ засалупеніцца, засалупіцца, салапяка.

ЗАЙВЫЙ, збытны, лішні, не заняты.

ЗАИКАТЬ, заікаць, заікацца, заіклівы, заіклівец.

ЗАЙМАТЬ, пазычаць; занімаць. Пазычыў грошы, дабро, рэч. Агонь займае дровы. Вада заняла сенажаць. Ен заняў маё мейсца.

ЗАИМСТВОВАНІЕ запазычаньне, зепазычаць, запазычка.

ЗАИМОДАВЕЦ м. пазытчык, пазытчыцкі.

ЗАЙМОИМЕЦ м. пазычнік, пазычніцкі.

ЗАИНДЕВѢТЬ, пакрыцца іглістым лёдам; зашацьвець, заінець. Шаць выступае пасьля крэпкіх