Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/203

Гэта старонка не была вычытаная

марозоў на дрэвах ў адлігу; іней асядае ў часе марозу ад пары.

ЗАИНТЕРЕСОВАТЬ каго чым, зацікавіць, зацікаўленьне, зацікаўленасьць, зацікаўскі.

ЗАИСКИВАТЬ у каго, забягаць, забегі; залашчаць, залашчацца, заластка, заласткі. Я заластак не люблю, проста ў вочы кажу. Ен залашчаецца перад старшынёю.

ЗАКАЗ, рэч якую даручана каму зрабіць, або купіць; замоўленьне, замоўлены замаўляць, замоўны, замовіць.

ЗАКАЛЯТЬ, надаваць сталі цьвёрдасьць раптоўным ахалоджаньнем; гартаваць, гартоўны, гартоўка, гарт, загартоўка.

ЗАКАМЕНѢЛЫЙ, закамелы, закамець. Закамелае сэрца, сумленьне. Закамеласьцю ў грахох сваіх да згубы ідзе. Хлеб ня толькі счарствеў але закамеў ужо.

ЗАКАТЫВАТЬ, што куды, закачываць. Закаці панарад у павець. Закаці бочку у падклецьце.

ЗАКАТЫВАТЬСЯ, закачывацца.

ЗАКАТ сонца, сутон, сутуняць, суклон. На суклоне сонца.

ЗАКАТИСТЫЙ, закоцісты, аб песьні: заголская (ад „галсчэць“ даваць працяжны гул).

ЗАКВАСКА ж. закісь, заквась, закваска.

ЗАКЛЕЙМИТЬ што, заклейнаваць, кляйно, клейнад (?).

ЗАКЛИНИТЬ што, заклінаваць.

ЗАКЛОХТАТЬ аб вадзе, заклыктаць, аб курыцы, заквактаць, закохаць.

ЗАКЛЕПАТЬ што, запехціць, прыпехціць, прыпетка; ніт, нітаваць.

ЗАКЛЮЧАТЬ каго, што; акружаць, абнімаць кругам; заключаць, агартаць, абыймаць, завіраць; зачыняць, браць пад варту, узяць пад за-