Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/222

Гэта старонка не была вычытаная

паднятага (зраўняй „галакаць“ „галакаць“ „галёкаць“), разгалоснага; ў некаторых формах яно збліжаецца з паняцьцем „рэзонансу“: Калі крыкнуць у таку, лесе то голас будзе галасчэць. Голская скрыпка. Калі крыкнуць над студняй, то ў ей голсчыць. Зьвяк, зьвякаць этымолёгічна тое-ж слова што расійскае „звук“, у нас яно ўжываецца да абазначаньня згуку які выдае удар зялеза аб зялеза, зялеза аб камень ці другі які крушэц (зраўняй „зьвягаць“ брахаць). Зык, зычэць, зычны, згук высокага тону, польскае „dz̀więk“.

ЗВУКОВОЙ, згукавы.

ЗВУЧНЫЙ, зычны, гучны, голскі, рэсткі (ад „рэха“).

ЗВУКОПОДРАЖАНІЕ ср. згукапаладнасьць, згукапаладлівы, згукапаладнік.

ЗВѢЗДА ж. гвязда, зора, зорка.

Ходзіць-паходзіць месяц на небе,
Кліча-пакліча зоры з сабою
(Р. 8—9, стр. 113).

ЗВѢРЬ м. агульн. слав. зьвер, зьвяруга, зьвярок, зьвярына, зьвярье, зьвярыцца, зьверскі, зьверства, зьвярынец, зьверабой, зьвералоў, зьвераед.

ЗГА ж. іскра, яска. Ані ясачкі не відаць.

ЗДАНІЕ ср. будынак, будоўля.

ЗДОРОВЬЕ агульн. слав. здароўе, здаровасьць, здаровы, здароўка, здароўны, здаровіцца.

ЗДОРОВАТЬСЯ, вітацца, вітаньне, вітальня сьвятліца да прыёму гасьцей.

ЗЕГЗИЦА ж. стар. зязюля.

ЗЕЛЕНЬ, зеляніна, сьлеціва, гардавіна.

У гародзе гардовіца,
Цяжка дзяцюкам пятровіца:
Ідзіце, дзеткі, гарду рваці,
Лягчей будзе Пятра ждаці
(Крачк. стр. 139).