Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/259

Гэта старонка не была вычытаная

КАМПАНІЯ ж. нямецк. працяг вайсковых чыннасьцяў супроць ворага, час вайны, ці часьць часу вайны, прыняты за нешта цэлае; час, бытнасьць на моры на вайсковым вадаплаве ў часе вайны; паход, кампанія.

КАМФОРА ж. смолка канфорнага дрэва; канфора. Зьнік як канфора.

КАМФОРКА ж. ручная кухня, прылада да гатаваньня бяз печы ў пакою; трыножка, сквадырка.

КАМЫШ ж. балотная дуткавістая, каленістая расьціна Arundo; чарот, чаротны, чаротнік.

КАНАВА ж. не глыбокі і не шырокі капаны раўчак для стоку вады; канава, проплыўка.

КАНАЛ м. фр. доўгая шырокая і глыбокая капаная канава для зносін вадой; канал, прорынь, пракоп. Канал Агінскага акалічныя сяляне называюць — прорыньню.

КАНАЛЬЯ лайчыв. фр. прахвост, нягоднік, галцяй, жулік.

КАНАТ м. самая тоўстая вяроўка; снасьць, гуж.

КАНВА м. франц. клетная радзюга да вышываньня на ей па ліку клетак; канва, рэдніца.

КАНДАЛЫ ж. мн. жалезныя аковы, путы ў якія заковуюць праступнікаў; кайданы.

КАНДЕЛАБР м. фр. вялікі, аздобны сьвечнік.

КАНДИДАТ м. фр. запасовы, які чакае чароду; кандыдат, научароднік.

КАНДИТЕР, майстар які робіць цукеркі, пернікі і іншыя соладзі; цукернік.

КАНИКУЛЫ мн. час летніх упалаў, правольная пара ў вучомн. установах. Слова паходзіць ад гвёзд ў знаку Пса (Canis: собака; правольніца, правольнік, правольны,

КАНИТЕЛЬ ж. фр. дроцік зьвіты трубачкай, служыць да гафтарства; павілёк. Павільковыя ніткі, павільковы гафт. Маруднасьць, блутаніна, цяганіна, правалока; кавадня, каведнік, каводзіца.