КАПСОЛЬ м. тонкая цэгла, лепшага вырабу і гліны да высьціланьня поду ў печах; плінта.
КАПСУЛЯ ж. фр. шапачка якая надзяецца на камінок стрэльбы для запалу; пістон; аптэчны аплатак для памяшчэньня лякарства; капсулька, аплатка.
КАПТАЛКА ж. кнігашытн. завінуты ў колеровую тканіну шнурочак, які наклеіваюць у канцы гарбка кнігі, ўровень абрэзу; пераплетка.
КАПУСТА ж. ядомая расьціна Brassica oliracea; капуста, капустка, капусьцянка, капусьнік, варыва з капусты, капусны, капусьцісты.
КАПУЦИН м. каталіцкі мніх ордэну св. Франціша; францішканін, капуцын.
КАРАВАН м. поезд, абоз, сабраньне падарожнікаў асабліва ў пустынях; караван.
КАРАГАЧ м. дрэва Ulmus pamila; бераст, ільма.
КАРАКАТИЦА морскае сварэньне Sepia; склізень.
КАРАКУЛЯ ж. татар. крывуля, выкрыўленае дрэва, галіна, благое няўмелае пісьмо; мазграніна, мазграй, мазграч, мазграць. Не мазграй дарэмна паперы. Ніхто тваей мазграніны не прачытае. Нейкі мазграч а ня пісар пісаў.
КАРАКУШКИ, кукярэчкі, на кукярэчках.
КАРАМЕЛЬ ж. дробныя ледавістья цукеркі; лядунцы.
КАРАНДАШ м. графіт (выкопнае, зложанае з вугляроду) устаўлены пруточкам у дрэва, як прылада да пісаньня; алувок, алуўкі.
КАРАНТИН м. франц. установа для затрыманьня на вядомы тэрмін тых, што прыязджаюць з пошастных мейсцаў; лекарская застава; час празначаны для затрымкі; карантын.
КАРАПУЗ м. (кароткі і „пуза“, бруха), дундыш, дундзік; карапузік, карапуз.
КАРАСЬ м. рыба Ciprinus carastus; карась.
КАРАТЕЛЬНЫЙ, карны. Карная выправа.