Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/263

Гэта старонка не была вычытаная

КАРАТ м. усх. адзінка вагі для дарагіх камянёў, між 3 і 4 гранаў; карат.

КАРАУЛ м. людзі пастаўленыя да пілнаваньня; будынак дзе памяшчаюцца пілнуючыя чаго людзі; варта, вартаўнік, вартаваць.

КАРАЧИТЬ што, каго; адпіхаць, адсуваць назад; наўзадзь пхацца; атступаць, не датрымліваць слова; паўзьці ракам, скукярэчыўшыся; вакрачыць, вакрачыцца, вокрач, вокраччу, вокрачма. Вокрачмя ўпхнуўся, ўпоўз у хату. Чаго-ж ты вакрачышся калі гэткі сьмелы. Вокрач дамоў прыпоўз, зн. ракам.

КАРАЧУН м. міт. мужское уасобленьне сьмерці (жаноче — Марва), цар цемры і падысподнай, зімовы паварот сонца 12 сьнежня; мерат.

КАРГА ж. варона.

КАРДА ж. драцяная шчотка з збубьбямі праткнутымі скрозь скураную капку, да часаньня воўны, а такжа да надзіраньня кутра (ворсы) на сукне; грымпля, грэбліцы, гроблы.

КАРЕ ср. франц. шыхт войска чатыракутнікам, абліччам на ўсе чатыры староны.

КАРИКАТУРА м. фр. рысунак які па зьместу выражае насьмешку; карыкатура, карыкатурны, сьмешны; карыкатурнік, хто рысуе карыкатуры.

КАРІАТИДА ж. грэцк. будаўніч. выабражэньне чалавека пастаўленае замест стаўба, (калюмны); карьятыда.

КАРІЙ масьць, чорны, кары. Кары конь, карыя вочы.

КАРКАС м. франц. шкілет, кодаб чаго; драцяная форма дамскага капелюша; суклёт. Навесь якую дзярміну, ці лахмат на суклёт, вось табе і будзе патароча, пужаць верабьёў з канаплёў (Боркавічы). Каб добра трымаўся стог трэба сьпярша паставіць суклёт і намасьціць падвалу ды ўмацаваць стажар (шост).

КАРКАТЬ, крычаць падобна вароне; каркаць,