наць, датыкаць. Ты не датыкай не кранай гэтай справы.
КАСАТЕЛЬНО датычна, датыкаць, даткнуць.
КАСАТЕЛЬНАЯ лінія мат., простая датыкае крывой і не перасякаючы яе адыходзіць далей; датычная.
КАСАТЕЛЬНОСТЬ, датычнасьць.
КАСИРОВАТЬ пастанову, касаваць, касація, касаційны.
КАСКАД м. фр. вадавал.
КАСТОРОВОЕ МАСЛО, Oleum ricini; рыцына.
КАСТОР м. адмена сукна; пуховае сукно, пуховы капялюш зьбіты бытцам з бабровага пуху.
КАСТРЮЛЯ ж. рондаль.
КАТАВАСІЯ ж. ірмосы, якімі пакрываюцца песьні канону; ў штодзеншчыне: сварка, таўпарня, склока.
КАТАКОМБЫ ж. мн. лац. падземныя ходы, мейсцы нахову; пячэры, пячэрскі.
КАТАЛЕПСІЯ ж. доўгае, падобнае да сьмерці амленьне; агульнае аняменьне ўсяго цела часам з захаваньнем сьвядомасьці; каталепсія, каталептык.
КАТАЛОГ м. рэестр, сьпіс.
КАТАПЛАСМА ж. лек. прыпарка.
КАТАРАКТ м. вадавал з вялікай вышыні; сьлепасьць ад патускненьня крышталіка; катаракта.
КАТАТЬ што па чым, качаць, качацца, каціцца, качаньне, качалка, качулка, каціць, коткі, коткасьць.
КАТОК м. да качанька бялізны, качалкі, маглі; маленькае колка, якое прырабляюць пад мэблі, колкі; расчышчанае мейсца на лёдзе, каўзель, скоўзьніца; гарнітур, 2 пары колаў да калёс, скот.
КАТАСТРОФА ж. грэцк. пераварот, пералом гібель; катастрофа.
КАТЕГОРІЯ ж. грэцк, аддзел, парадак рэчаў; катэгорыя.