Старонка:Vybranyja apaviadanni 1926.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Іван толькі зімою пажаніўся з ёю, і жылі яны надта згодна. Матрона была высокая, тройная, прыгожая жанчына. Відаць, яна вельмі маркоцілася, што Іван заўтра пойдзе. Яны часта заставаліся ўдваіх і ціханька перакідваліся словамі. Меншыя браты й сёстры Івана, папалуднаваўшы, пайшлі на вуліцу. А на вуліцы было так цікава. Сталыя мужчыны зьбіраліся ў гурткі і разважалі аб вайне, якая насоўвалася на іх. Тут-жа расказваліся вельмі цікавыя навіны, падымаліся гарачыя спрэчкі, наогул жыцьцё біла з кожнага кута. Па сяле хадзілі самыя няскладзістыя чуткі.

III

На другі дзень раніцаю, чуць толькі паказалася сонца з-за таго лесу, што стаяў каля воласьці, Іван буў ужо гатовы да паходу. Цяпер ён зусім выглядаў салдатам. За плячамі ў яго быў досыць пакоўны мяшок з хлебам і скорамам, прыладжаны на палаценцы. Яго спадарожныя, тры таварышы, такія-ж, як і ён ваякі, ужо пастукалі ў акно, клічучы Івана да свае кампаніі.

- Я даганю вас, хлопцы: ідзеце памалу, - сказаў Іван. Папрашчаўшыся з бацькамі; Раман, Параска і Матрона правялі яго на двор. Ісьці вуліцаю было нейк нялоўка. Іван пашоў дваром каля клуні. Тут яшчэ затры-