Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/23

Гэта старонка была вычытаная

Купала - адбівая настрой усіх бакоу і станау беларускаго жыцьця, дык гэта ведама, абмыліцца. Патрэбы работніка у многім рожняцца ад патрэбау селяніна, патрэбы інталігэнта ізноу іншыя. Псыхаліогія, светагляд так сама іх рожныя. Песьняр вескі, прыкаваны к зямлі з малку, жывучы ею, думаючы аб ей на яву і у сне—большую вагу сваіх думак пасьвячая ідэялу жаданьня зямлі, свабоднае працы на ей. Работнік ікрас мала успаміная аб гэтай рэчы: праца паднявольная у хвабрыца ці майстэрні — родзіць жаданьня палепшыць яе варункі, скінуць гвалтбуясць яе характару, аслабаніць. Праца—муся быць творчасцю, вольнай і незалежнай, аздарауляючай і душу і цела. Праца павінна даваць радасць, навеваць рады над й.

Праца — а пліон яе — улада усяго народу. Яна муся аслабаніць свет чалавецтва і прынясці на зямлю пліон яго аслабаджэньня—панства сацыялізму. Вось ідэаль творчасці паэты пралятарыя. У беларускуй літэратуры прадстаунікам гэтаго настрою з'яуляяцца Цішка Гартны—паэта пралятары.

Я рабочы—гарбар,
Рыцар працы цяшкой.
Я з жалезнай душой,
3 сэрцам зыркім, як жар!

     У вачах іскры маіх,
     А жалеза у руках, —
     Шкура гнецца ад іх
     У адзін міх, у адзін мах!

Я здружыуся с трудом,
Я у ім рос, я у ім крэп;
Запрацованы хлеб
Люблю мець за сталом.

     Ня хачу, ня прывык
     Склаушы рукі хадзіць:
     Я гарбар—працаунік,
     Я жыву, каб рабіць!

Фундаментны мотыу яго песьні—гэта пачуцьціо свае сілы—сілы усяго рабочаго клясу, які творыць скарбы сьвету. Вось чаму усе мукі яго жыцьця— нічога перад яго сілаю і ня надрыааюць у ем веры і надзей. Зварот чыстых ідэй у дзела—упорнаю працаю—захапляя у Цішкі Гартнаго сваею вераю і ня перадатнасцью. Шчасця і воля наролу, любасць да яго і гатоунасць легчы ахвяраю на аутар за яго аслабаджэньня—ня даюць яму спакою. Яго няспакоіць вечная пакора, нявольнасць і нядбайнасць за свае налажэньня — якоя паэта лічыць самым страшным варагом зацяглаго панаваньня нядолі. Вось чаму ен пражэ буры, у якой бачыць элементы вызваленьня ад рабства і светач свабоды: