Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/24

Гэта старонка была вычытаная

"Ня прашу спакою, ня прашу забыцьця,
Бо жыцьціо заусюды у цышы замірая, —
А прашу я буры, бо із буры жыцця
З сілаю магучай біцца пачыная".

X

Але калі Колас, Купала, Ціотка, Гартны і шмат іншых імяу у сучаснай беларускай літэратуры з'яуляюцца прадстаунікамі самавітасці, вышаушымі з гушчы народу, з сям'і селян і работнікау, Божаю міласцю надараных з нараджаньня талентамі ля выявы душы самога народу, яго перажываньняу, пачуцьця і жаданьняу—та Максім Багдановіч—паэта з усім іншаго тыпу—ен паэта дасканалы інталігэнт, усебакова свядомы, з вялікімі задаткамі нязвычайнаго дару, падмацаванаго шырокім пазнаньням — ен зразу ж ідзе сьвядомай дарогаю сваей, асабісцай—індывідуальна—раунуючы да усей грамадкі народных паэтау.

Максім Багдановіч радзіуся у 1892 годзя у сям'і вучыцяля з Гродзяншчыны і доля яму з маладых гадоу папрыяла, бо дала можнасць вучыцца, багаціць укладзяны з роду талент, шырыць і глыбіць яго. Яму удалося скончыць ніжэйшую школу і перабрацца у вышэйшую у Яраслаускі Ліцэй. 3 двух гадоу ен быу разлучан з бацькаушынай—Беларусяй і жыу на чужыня, але ужо с часу свайго сьвядомаго жыцьця затужыу аб ей. Цяга да роднай краіны абуяла ім, і ен рвауся да яе. Няведаньня ж роднай мовы — многа прашкодзіла яму. Дзякуючы сваей здольнасці, ен саматугам, з кніжак і газэт, тэаратычна адвучвая родную мову і начыная пісаць беларускія вершы. Гэта яму удаецца і творы зразу выходзяць чыстымі ды здатнымі. Артыста у душы, іон пачуцьціо красы, багатая і буйная, мастацня выліу у свае творы. I творы яго па арыгінальнасці і па дзіунум сплету рожных хворм—цудоуны і асабісты у беларускуй літэратуры.

Янка Купала узбагаціу беларускі слоунік многімі пекнымі словамі у сваіх творах—Максім жа Багдановіч—хвормамі верша. У выпушчаным зборніку яго вершау пераважваюць сонэты, за імі у прыгожум знізку ідуць мала ужываныя пэнтраменты, зграбныя трыолеты, музычныя рондо, октавы, тэрцыны. Усе гэта ен старауся рабіць, каб дасягнуць найбольшай гібкасці роднай мовы, найрожняйшаго выхілу. і нельга сказаць, каб ен гэтаго ня зрабіу.

Ля прыкладу колькі яго вершау:

Т р ы о л е т:

Калісь глядзеу на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы:
Калісь глядзеу на сонца я!
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповець вось ля іх мая:
Калісь глядзеу на сонца я,
Мне сонца аслипіла вочы!