Творы М. Багдановіча (1927—1928)/II/Дадаткі/II

Узоры прозы М. Багдановіча ў дакладных копіях Апіс рукапісаў М. Багдановіча і матар‘ялаў да яго біографіі
Вопіс
Аўтар: Васіль Мачульскі
1928 год
Бібліографія друкаваных твораў М. Багдановіча

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




II.

АПІС РУКАПІСАЎ М. БАГДАНОВІЧА І МАТАР‘ЯЛАЎ ДА ЯГО БІОГРАФІІ.

У схове рукапісаў пры Катэдры гісторыі беларускае літаратуры Інстытуту Беларускае Культуры архіў М. Багдановіча займае XIV папак. Большая частка архіву (ХІІІ папак) была перадана ІБК бацькам пісьменьніка А. Ю. Багдановічам, які выратаваў рукапісы сына ад пажару. З яго слоў Я. Л. Дыла аб гэтым здарэньні перадае наступнае ў сваім артыкуле „Знойдзеныя скарбы“ („Савецкая Беларусь“, 1923 г. № 87): „У часы Яраслаўскага белага паўстаньня, калі пры штурме места загарэўся і пачаў палыхаць Яраслаўль, бацька поэты, маючы на руках неапублікаваныя яшчэ рукапісы свайго сына, зразумеў, што яму трэба перш за ўсё захаваць для працоўных мас Беларусі гэтыя скарбы. Не ратуючы рэчаў сваёй малой рухомасьці, пакідаючы ў небясьпецы сваю значную бібліотэку, якая дашчэнту, на жаль згарэла, ён паклаў у скрынку рукапісы і перапіску пісьменьніка-сына і выскачыў з гэтым на двор. Ня было ўжо калі закапаць скрынку ў зямлю, як рабілі гэта іншыя. Стары Багдановіч успомніў аб склепе, залітым вадою, і затапіў у ім скрынку. Вярнуўшыся на пажарышча праз некалькі дзён, ён сунуўся да склепу. Сіла гарачыні пры пажары была такая, што згарэў і склеп, выварылася ўся ў ім вада, але толькі верх скрынкі абгарэў. Усё іншае захавалася ў цэласьці, толькі верхнія матар‘ялы крыху былі апалены“.

Як урэшце выявілася, частка рукапісаў значна абгарэла (напр. папка ХІ), некаторыя аўтографы папсаваліся ад вады (напр. паасобныя аркушы п. IV і інш.).

У часе атрыманьня рукапісаў ад А. Ю. Багдановіча інстытутам Беларускае Культуры быў укладзены апіс, які камісіяю для выданьня твораў пісьменьнікаў у асноўным захованы пры разьмеркаваньні ўсіх матар‘ялаў па папках і іх распрацоўцы да акадэмічнага выданьня твораў М. Багдановіча.

Рукапісы поэты захаваліся галоўным чынам на паасобных, разрозьненых старонках памерам у палову і чвэртку аркуша, сярод іх параўнальна рэдка пападаюцца цэльныя сшыткі.

Усяго ў акадэмічным выданьні з аўтографаў выдрукавана 156 вершаў, 6 апавяданьняў і 16 артыкулаў. Апроч таго значная колькасьць іх выкарыстана ва ўвагах да I-га тому як варыянты да вершаў, якія перадрукованы з „Вянка“ і розных пэрыодычных выданьняў.

Частка расчытаных аўтографаў не надрукавана, бо ўяўляе сабою вельмі нязнячныя ўрыўкі вершаў і артыкулаў. Магчыма, што да іх будуць знойдзены дадаткі, і тады яны могуць быць выдрукаваны. У камісіі ёсьць падстава думаць, што ў некаторых асоб яшчэ захаваліся невядомыя камісіі аўтографы поэты, так напр. ужо пасьля таго, калі тэкст I-га таму быў надрукаваны, у камісію даслалі аўтограф вершу на беларускай мове „Ты ночкаю каляднай варажыла“, які быў выдрукаваны ва ўвагах да разьдзелу „Зеленя“ (гл. т. I, стар. 489).

Нявыкарыстанымі засталіся таксама некаторыя пераважна алоўкавыя, нячытэльныя накіды і нататкі поэты. Наогул трэба заўважыць, што почырк М. Б-ча вельмі прыгожы і выразны ў чыставікох, у чарнавых накідах пераходзіць у надзвычайна дробны і нячытэльны, дзякуючы чаму часам нават праз лупу немагчыма было разабраць напісанае. Па загалоўках і некаторых прачытаных радкох нячытэльнае часткі рукапісаў можна лічыць, што гэтыя пераважна аўтографы поэты, якія засталіся нявыкарыстанымі, складаюцца з чарнавых вершаваных спроб і розных нататак, якія маюць пэўнае значэньне для высьвятленьня некаторых фактаў біографіі поэты і характару яго творчасьці.

Апіс складаецца з двох разьдзелаў: апісу рукапісаў М. Багдановіча (папкі І, ІІ, ІV, V, VI, IX, X, XI і XIV) і апісу матар‘ялаў да яго біографіі і сшытку вершаў „Зеленя“ (II, VII, XI)[1].

Не ўвайшлі ў апіс дзьве папкі: VII, у якой зьмяшчаюцца пераданыя бацькам пісьменьніка брошуры і пэрыодычныя выданьні з друкаванымі творамі М. Б-ча, і ХІІІ з рознымі атрыманымі ад А. Ю. Б-ча кнігамі з асабістае бібліотэкі поэты.

У апісе зазначаны шыфр., паводле якога даная рукапісная адзінка захоўваецца ў зборы рукапісаў Катэдры гісторыі беларускае літаратуры ІБК, г. зн. нумар папкі, разьдзел і месца данае рукапіснае адзінкі ў разьдзеле.

Правапіс вынятак з твораў М. Б-ча перакладзены на сучасны.

Пры ўкладаньні апісу прынята наступнае азначэньне памеру, рукапісаў: in 2° — палова звычайнага аркушу, прыблізна 36×22 сантымэтраў, in 40° — прыблізна 22×18 сантымэтраў і in 8° — прыбл. 18×11 сант.


Папка I

правіць

ПАПКА I

зьмяшчае ў сабе аўтографы пераважна з прозаічнымі накідамі і артыкуламі М. Багдановіча.

1. Прозаічныя ўрыўкі, тры нумары: 1) апісаньне гэрба Беларусі „элемэнты для роману“, аб славянах 6 ст. in 2°. 2) Некалькі адносьнікаў і сярод іх у Барысаўскую гарадзкую управу — 4 ст. in 2°. 3) Урывак з апавяданьня „Як шанавалі русічы сваіх бацькоў“, апісаньне гораду і іншыя нячытэльна напісаныя накіды — 10 ст. іn 4°.

2. Паасобныя старонкі артыкулаў, два нумары: 1) „Ив. Франко в галицкой литературе“, аб газэце „Наша Ніва“ — 6 ст. іn 4°. 2) Кароткія ўрыўкі розных артыкулаў, сярод якіх „об белорусском национальном движении“, адна чытэльна напісаная стар. апавяданьня „Шаман“ — 9 стар. in 4°.

3. Чарнавікі артыкулаў, восем нумароў: 1) Артыкул „об новом периоде в истории белорусской литературы“ (т. I, № 5) — 5 ст. in 2°. 2) Аб Ратамскім прытулку („Белорусский беженский приют“ т. II, № 24) — 6 стар. in. 4°. 3) „Ів. Няслухоўскі“ (т. II, № 1) — 2 ст. іп. 4°. 4) Урывак артыкулу „Я ведаю край зруйнаваны“ — 2 ст. in. 4°, 5) „Праз год маўчаньня“, зварот да чытачоў беларускае газэты 4 ст. in. 4°, 6) „Сталецьце руху беларускага народу“ (т. II № 18) — 3 ст. in 4°. 7) „Частушка“ — 4 ст. in 8°, 8) „За сто лет. Нарыс гісторыі беларускай пісьменнасьці. Ля істокаў“ (т. II, № 4) — 4 ст. in. 4°.

4. Урыўкі артыкулаў на соцыяльныя пытаньні, 9 нумароў; сярод іх знаходзяцца чарнавыя накіды аб „Зародышах общины“, „К вопросу об переделах“, „Об коллективных работах“, „Об аграрном вопросе“, „Об анархизме в Америке“ і інш., а таксама сьпіс розных расійскіх і замежных выданьняў аб рэволюцыйным руху „як легальных так и нелегальных“ — 30 старонак рознага формату, пераважна in 8°.

5. Накіды артыкулаў: 1) „Бібліографія“. Рэцэнзія на кніжку Пагодзіна „Славянский мир“ (т. II, № 48) — 4 ст. іn. 4°. 2) „Сон-трава. Как повелись сказочники на Руси“ (т. I разьдзел. VI, № 10) 8 стар. in. 4°. 3) Чарнавы ўрывак артыкулу „Да пытаньня аб аўтары поэмы „Тарас на Парнасе“ — 2 стар. in 4°.

6. Чарнавы накід і чыставы ўрывак артыкулу „Этнографическая Польша“. Адказ на брошуру Курнатоўскага пад гэткім-жа загалоўкам — 7 стар. in. 4°.

7. Няскончаны накід артыкулу „Образы Галиции в художественной литературе“, які быў выдрукаваны ў „Русском Экскурсанте“ 1915 г. (т. I, № 31) — 7 стар. in 4°.

8. Артыкул аб Ламаносаве пад назваю „Поэзия гениального ученого“ (т. II, № 14) — 10 стар, in. 4°.

9. Сшытак у цыратавай вокладцы, 124 старонкі, іn 4°. Большасьць старонак белыя; на 24—77 стар, нататкі па поэтыцы, сярод якіх — прыклады алітэрацый, асонансаў і параўнаньняў.

10. Сшытак бяз вокладкі, 18 стар. in 4º, у якім зьмешчаны артыкул „Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да XVI ст.“ (т. II, № 3).

11. Вельмі нячытэльны рукапіс пачатку перакладу на расійскую мову апавяданьня Васіля Стэфаныка „Синяя книжечка“, — 2 стар. in 4°.

12. „К генеологии одного стихотворения“ (А. Толстого) (т. II, № 16) — 6 стар. in 4°.

13. „Забутий шлях“, пачатак артыкулу аб нацыянальным элемэнце ў украінскай поэзіі, на украінскай мове (т. II, № 11) — 4 стар. in. 4°.

14. „Голос из Белорусии. (К вопросу о белорусской и великорусской речи в местной школе)“ (т. II, № 25) — 11 ст. іn 4°.

15. Аб Галіцыі. Няскончаны артыкул на расійскай мове без загалоўку (т. II, № 28) — 6 стар. in 4°.

16. „Булгарин в белорусской шуточной поэме“. Закончаны артыкул (т. II, № 7) — 7 стар. in 4°.

17. Бібліографія. Урыўкі рэцэнзіі аб зборы твораў Віньнічэнка т. II, № 45) і інш.

18. Пачатак чыставога артыкулу аб Францішку Скарыне і чарнавы накід аб ім-жа — 13 стар. in 2°.

19. „Украинское казачество“. Закончаны артыкул-чыставік на 29-ці старонках in 4° і некалькі да яго чарнавых варыянтаў (т. II, № 27) — 10 стар. in 4°.

20. Урыўкі розных артыкулаў, большаю часткаю нячытэльныя, усяго 50 аркушаў рознага формату (in 8°, 4º і 2º). Сярод іх пра „Страшное“, няскончанае апавяданьне на 1 стар. (т. I, разьдз. VII, № 11), урывак нарысу па гісторыі Беларусі (з барацьбы Полаччыны з Кіеўшчынай) — на 2 стар., урывак аб адраджэньні беларускае пісьменнасьці — на 2 старонках, аб „Літоўскай Пагоні“ — на 3 стар. На адной старонцы in 8° знаходзіцца радок вершу А. Пушкіна „Цветы осенние милей“, які быў узяты М. Багдановічам як эпіграф (т. I, № 106), і дапіска да яго: „Размер стихотворения — обычный пушкинский четырехстопный ямб, но за-то совсем уж необычна комбинация рифм: а а в с с в. Тут-жа надрукаваны паасобнік програмы „по русскому языку учеников VI класса Ярославской гимназии на испытаниях зрелости в 1911-м году“ з характэрнымі нататкамі поэты: „Беларуская пісьменнасьць мае свой пачатак яшчэ ў ХІІІ-м сталецьці“, або — „Пачатак беларускай пісьменнасьці належыць да ХІІІ стал., а расцвет да XVI—XVII стал.; за гэты час на беларускай мове зьявілася шмат усякіх кніг“…

Папка III

правіць

ПАПКА III

у якой зьмяшчаецца дзесяць нумароў з прозаічнымі накідамі М. Багдановіча.

1. 2 подаркушы з напісаным дробным почыркам аўтографам апавяданьня „Марына“ (т. I, разьдз. VII, № 5). Адзін аўтограф зьяўляецца чарнавым накідам, другі — больш чысты.

2. 4 старонкі in 40 з чыставым аўтографам „миниатюры „Страшное“ (т. I разьдзел VII, № 11).

3. Аркуш, нашай старонцы якога начыста перапісаны пачатак апавяданьня „Сьмех“, які канчаецца словамі „Сямён… сёрбае гарбату і заўзята кажа“…

4. 2 аркушы. На першым — чарнавы накід „Сярод глухой пушчы“ (т. I, разьдз. VII, № 7), на другім аркушы нячытэльныя алоўкавыя накіды.

5. 12 стар. у чвэртку. На 2-х стар. чыставы накід апавяданьня „Вясной“ (т. I, р. VII, № 8, чарнавы накід аб „Самойле“ і іншы алоўкавыя нататкі.

6. 3 радкі з загалоўкам „Остров св. Фомы“ на чвэртцы аркуша.

7. Чвэртка аркуша, панумараваная лічбаю 13, з напісаным дробным почыркам урыўкам, які пачынаецца словамі „Вясёла шагаў акрэпшы Яныш“… (т. I, р. VII, № 8).

8. Аркуш паштовага формату. Чарнавы пераклад на беларускую мову ўрыўкаў тэксту з стара-славянскае мовы.

9. Пяць старонак у чвэртку аркуша з чыставым аўтографам апавяданьня „Гарадок“ (т. І, р. VII, № 6).

10. Аўтограф артыкулу „Аб веры нашых прашчураў“ (т. II, № 32) — 6 стар. in 4°.

Папка IV

правіць

ПАПКА IV

зьмяшчае ў сабе пераважна аўтографы з чарнавымі накідамі вершаў і прозы М. Багдановіча. Рукапісы вельмі нячытэльныя. Некаторыя старонкі тэксту да таго ж папсаваліся ад вады.

1. Сшытак у цыратавай вокладцы памерам у чвэртку аркуша з 96-цю старонкамі накідаў розных вершаў, сярод якіх „Мушка-Зелянушка“ (т. I, № 62), „Максім і Магдалена“ (т. I, № 63), „Ой лясы-бары ды лугі-разлогі“ (т. I, № 64), „Сярод вуліцы ў нас карагод“ (т. I, № 65), „Цёмнай ноччу лучына дагарала“ (т. I, № 67), „Ой, скацілася зорачка, скацілася“ (т. I, № 254), „Аня, Анечка“… т. I, № 255).

2. 16 паасобных лісткоў з рознымі нататкамі і накідамі вершаў, сярод якіх чарнавы накід вершу „Исполненное обещание“ (т. I, № 50), два варыянты перакладаў з Вэрлена — „Нуда, нуда ў душы маёй“ (т. I, № 213) і „Рояль бліскучую нямоцная рука“ (т. I, № 220). Большасьць накідаў нячытэльна.

3. 31 лісток дрэнна чытэльных накідаў вершаў; сярод іх „Жніво“ (т. I, № 278).

4. 51 аркуш з чарнавікамі вершаў памерам прыблізна in 8°. Сярод іх: „Усплывае грамада сыфонофора“ (т. I, № 261), „|Ёсьць гэткая японская забаўка“ (т. I, № 246), урывак вершу „Мушка-зелянушка“ (т. I, № 62), „Рака срэдзь вулкі“ (№ 225), „Бяз сіл, уся ў пату“ (№ 194), „Істужку сінюю ўплятаю“ — (№ 256), „Хаўтуры“ (№ 34), „Трэ‘ нам, бачыш, усё між сабой дараваць“ (№ 211), „У старым садзе“ (№ 54), „Народ, беларускі народ“ (№ 47), Пераклад з Горацыя, — „Памятнік“ (№ 199).

Чарнавыя пераважна алоўкавыя накіды на 13 аркушах зусім нячытэльныя.

5. Вучнёўскі сшытак у папяровай сіняй вокладцы з чарнавымі накідамі вершаў, 26 старонак in 4°. На 14 і 15 стар. верш „Ікар і Дзедал“ (т. I. № 200), рэшта — чарнавыя дрэнна чытэльныя ўрыўкі, часткова выкарыстаныя камісіяй як варыянты да вершаў I-га тому (гл. увагі да вершаў №№ 144, 150 і інш).

6. 29 падвойных старонак in 4° з чарнавымі накідамі, пераважна, вершаў. Большасьць расчытаных вершаў была выдрукавана ў III-ім разьдзеле I-га тому („Пераклады і насьледаваньні“) і як варыянты да I-га разьдзелу „Вянок“ (гл. т. I, увагі да вершаў №№ 132, 162, 171, 172, 184). Рукапісы вельмі нечытэльныя, некаторыя з іх прачытаць было немажліва нават праз лупу. 1. Нячытэльныя накіды, сярод якіх дзьве строфы вершу „Трэ‘ нам, бачыш, усё між сабой дараваць“ (т. I, № 211). 2. На аднэй старонцы ўрывак дрэнна чытэльнага прозаічнага накіду, на другой — аўтограф сонэту „Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі“ (т. 1, № 171). 3. Дрэнна чытэльныя накіды вершу „Credo“:

Ёсьць адна толькі мудрасьць жыцьця і яе я шаную;
Вось што кажа яна:
Калі хочаш праўдзіва ты жыць, дык пей чару любую,
Але толькі да дна.

4. Нячытальныя вершаваныя накіды. 5. Два пераклады з Вэрлена: „Пакуль, зорка, ўраньні твой“ (т. I, № 219) і „Гул вулічных шынкоў“ (т. I, № 227). 6. Пераклады з Вэрлена: „Глянь: месяц бледны“ (т. I, № 218) і „Ноч, дождж. Нябёс імгла“ (т. I, № 229). 7. Сонэт „На цёмнай гладзі сонных вод балота“ (т. I, № 172). 8. Алоўкавыя нячытэльныя накіды і ўрывак перакладу „Ікар і Дзедал“ (т. I, № 200). 9. Нячытэльныя вершаваныя накіды і ўрывак вершу „Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць“ (т. I, № 131). 10. Чарнавыя накіды пэнтамэтру „З нізкага берагу дно акіяну вачам недаступна“ (т. I, № 169). 11. Чарнавы ўрывак „Вэронікі“, пачынаецца са слоў: „Сьмех гэткі маюць толькі дзеці“ (т. I № 184), і інш. нячытэльныя накіды. 12. Нячытэльныя вершаваныя ўрыўкі, сярод іх некалькі радкоў вершу „Калі сьнегір чырвоназобы“. 13. Вершы: „Рыцар Няшчасьце, што скрозь езьдзіць пад маскай“ (т. I, № 210) і „У полі мрок“ (т, I, № 221). 14. Чарнавыя аўтографы вершаў „Трэск дроў“ (т. I, № 228) і „Ціхі і сіні“ (т. I, № 212). 15. Накід вершу „Ліецца па бары шырокі поўны шум“ т. I, № 259). 16. Чыставы аўтограф сонэту „На цёмнай гладзі сонных луж балота“ (т. I, № 172) і ўрывак артыкулу „Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да XVI стал.“ (т. II, № 3). 17. Нячытэльныя накіды вершаў, сярод якіх — „Ноч. Дождж. Нябёс імгла“… (т. I, № 229). 18. На аднэй старонцы шэсьць радкоў вершу „Бриллиант дорогой на дороге лежал“ з надпісам „памяти т. Шевченка“: На другой старонцы чарнавы накід вершу Самійленкі ў перакладзе на рас. мову:

Пышно, весело и гордо
Там живет счастливо всякий
Держиморда, Держиморда…

(гл. т. II, увагу да артыкулу № 12). 19. Чарнавы накід в. „Ноч, дождь“… (т. I, № 229). 20. Дрэнна чытэльныя рукапісы вершаў: „Ліецца па бары шырокі, поўны сум“ (т. I, № 259) і „Была калісь пара: узрэвела завіруха“ (т. I. № 166). 21. Тры пераклады з Вэрлена: „Трэск дроў“ (т. I, № 228), „Захад“ (т. I, № 217) і „Сантымэнтальная бяседа“ (т. I, № 223). 22. Чарнавік в. „Вільня“ (т. I, № 132). 23. Дрэнна чытэльныя алоўкавыя і атрамантныя. ўрыўкі „Вэронікі“ пачынаюцца са слоў „І мела дзеўча выгляд маткі“, „І прад высокаю красою“ (т. I, № 184). 24. Нячытэльныя вершаваныя алоўкавыя накіды. 25. Нячытэльныя накіды вершам і прозаю. 26. Нячытэльныя вершаваныя алоўкавыя накіды. 27. На аднэй стар. нячытэльныя нататкі, на другой — поэта дае 8 назваў рэцэнзій на свае творы і перакладаў іх на іншыя мовы: 1) Пераклад вершу „Прыйдзе вясна“ М. Вдовічэнка ў „Раде“[2] 1909 г. 2) Пераклад вершу „Прыйдзе вясна“ М. Шапавала ў „Літер. Науков. Віст.“[3] 1909 г. № 9. 3) Верш „Над магілай“ — у тым жа часопісе. 4) Крытычная ацэнка з біографіч. вядомасьцямі і перакл. вершу „Маёвым ранкам“ у „Вест. Евр.“ 1911, № 1, ст. А. Пагодзіна „Белорусские поэты“. 5) „Упамінаньне ў заметцы Вараного аб вышэйназванай стацьці. „Рада“, 1911 г. 6) Крытычная ацэнка А. Чэрнага ў „Пшэгляду Славянскім“ 1911 г. 7) Упамін. у „Большой Энциклопедии“ т-ва Гранат, выд. 7-е стар. 365. 8) Рэцэнзія на стацьцю „Слаі і глыбы“ ў „Минским Слове“ 1911 г. 28) Дрэнна чытэльныя алоўкавыя і атрамантныя накіды вершаў, між іншымі сонэт А. Пагодзіну („Среди песков Египетской земли“ — т. I, № 171). 29. Чарнавыя накіды в. „Ах, как уютно, чисто, мило“… (гл. т. I, увагу да вершу „Гутарка з паненкамі“ № 162).

7. Вучнёўскі сшытак у папяровай сіняй вокладцы з 28 стар. in 4°, на першай — верш „Цёплы вечар, ціхі вецер“ (т. I, № 101), на другой — пачатак вершу „Добра ў вышу нябесную глянуць… (т. I, № 113).

8. 35 паасобных аркушоў рознага памеру (in 2º, 4º, 8º) з чарнавымі накідамі. 1. Пачатак артыкулу „Сонэт“ (т. ІІ № 33), чарнавік вершу „На цёмнай гладзі сонных луж балота“ (т. I, № 172). 2 Артыкул „Сонэт“ (т. I, № 33). 3. Пачатак артыкулу „Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да XVI стал.“ (т. II, № 3), пераклады з ВэрленаАсеньняя песьня“ (т. I, № 215) і „Плач сэрца майго“ (т. I, № 216). 4. Урывак вершу „Ой, грымі, грымі, труба, уранку рана“ (т. I, № 253). 5. Дрэнна чытэльныя накіды вершаў, сярод іх — трыолет „Калісь глядзеў на сонца я“ (т. I, № 174). 6. Дрэнна чытэльныя нататкі. 7. Аўтографы вершаў „За дахамі места“ (т. I, № 133), „Пад ценьню цёмных ліп“ (т. I, № 38), „Сеў хлопчык з блюдзечкам“ (т. I, № 136), „Першая любоў“ (т. I, № 36), „На глухіх вулках — ноч глухая“ (т. I, № 134), „Маркотна я чакаю, для чаго ты“ (т. I, № 167), „Зьвярнуў калісь Пегас на вулкі“ (т. I, № 130), „Ад сьпекі дышуць дахі і асфальт“ (т. I, № 137), „Завіруха“ (т. I, № 135), „Белым сьнегам укрылася вуліца“ (т. I, № 34), „Дзесь у хмарах жывуць павукі“ (т. I, № 107). 8. Аркуш звычайнага памеру, увесь сьпісаны дрэнна чытэльнымі вершаванымі алоўкавымі накідамі, 9. Чвэртка аркушу з чарнавымі вершаванымі накідамі і нататкамі поэты, 10. Чарнавы накід вершу „Сонэт Арвэра“ (т. I, № 209) і іншыя нячытэльныя нататкі і накіды. 11. Аркуш з папсаванымі ад вады накідамі вершаў. 12. Накіды вершу „Восстание“ (т. I, № 231). 13. Дрэнна чытэльныя накіды вершаў — „Ўсё, аб чым калісь мы сьнілі“, „Слушайце песьню“ і інш. 14. Верш „Залюбовался солнцем я“ (т. I, № 300) і інш. нячытэльныя накіды. 15. Нячытэльныя нататкі поэты. 16. Нячытэльныя вершаваныя алоўкавыя накіды. 17. Аркуш in 2° увесь дробна сьпісаны дрэнна чытэльнымі накідамі вершаў, сярод якіх „Пачуцьцю цёмнаму падлеглая“ (т. I, № 186), „Усё за дзіцёнка“ (як відаць варыянт да аднаго з вершаў цыклю „Каханьне і сьмерць“, т. I, № 186—198) — і інш. 18. Чарнавы накід вершу „Сьмерць шэршня“ (т. I, № 238). 19. Верш „Молодятник“, выдрукаваны ў I-м томе за № 279 пад назваю „Зеленая любовь“. 20. Нячытэльныя нататкі. 21. Чарнавы накід вершу „Ой грымі, грымі труба ўранку рана“ (т. I, № 253). 22. Чарнавы дрэнна чытэльны вершаваны накід „Буду сьцежкаю дарожкаю ісьці“ (8 радкоў). 23. Нячытэльныя накіды вершаў. 24. Алоўкавыя нячытэльныя вершаваныя накіды. 25. Крыху абгарэлы па краёх аркуш з накідамі вершу „Летапісец“ (т. I, № 123). 26. Нячытэльныя вершаваныя накіды, якія пачынаюцца славамі „Шчыра любіў“, „Шчыра каханьне адно“… 27. Крыху абгарэлы аркуш з чыставым аўтографам вершу „Дзед“ (т. I, № 51). 28. Аркуш іn 2° з сьпісам вершаў для зборніку „Вянок“ і выбранымі для гэтага зборніку эпіграфамі. Пералічаны наступныя нізкі вершаў: „У зачарованым царстве“, „Згукі бацькаўшчыны“, „Старая Беларусь“, „На бруку места“, „Старая спадчына“, „З чужой глебы“ і „Вольныя думы“. 29. Сьпіс вершаў для зборніку „Красавік“. 30. Чыставы ўрывак на абгарэлай паперы вершу „Была Інгеборг, як сасонка, стройна“ (т. I, № 236). 31. Чыставы аўтограф вершу „Выйшаў з хаты. Ціха сьпіць надворак“ (т. I, № 77). 32. Чарнавы аўтограф перакладу з Вэрхарна вершу „Паўстаньне“ (т. I, № 231). 33. Чарнавікі перакладаў з Вэрлена: „Малюнак мора“ (т. I, № 222), „Рака срэдзь вулкі“ (т. I, № 225), „Сон цёмны ўсё мацнее“ (т. I, № 214). 34. Чарнавыя накіды вершаў: „Усё праходзе — і радасьць і мукі“ (т. I, № 83) і „Сьцюжа, мрок“ (т. I, № 78). 35. Чарнавыя дрэнна чытэльныя вершаваныя накіды, сярод якіх тры радкі вершу „Ах, как уютно, чисто, мило“ (т. I, увага да в. № 162).

9. Сшытачак памерам in 8° з 46 старонкамі накідаў вершаў. Алоўкавыя нататкі на лісткох 1-7, 10-12 i 18-20 нячытэльныя. На іншых старонках — урыўкі з „Максіма і Магдалены“ (т. I, № 63) „Як Рыгор у паходзе канаў“ (т. I, № 68).

10. Сшытак іn 80 з 22 паасобнымі аркушамі аднастайнае паперы. На першай старонцы надпіс: „Максим Богданович. Полынь-трава“ і ў якасьці эпіграфа наступныя радкі з украінскіх поэтаў:

Друже любий мій,
Що читаеш се.
Ты хоч зрозумій
Біль, що серце ссе.
М. Вороний.
Одну сльозу з очей карих
І — пан над панами!
Т. Шевченко“.

На іншых старонках — вершаваныя накіды. Большасьць накідаў зьяўляецца чарнавымі ўрыўкамі і выдрукаваны ў IV-м разьдзеле I-га тому (№№ 244, 245, 262, 263, 265, 266, 269, 271).

11. Чарнавік „Вэронікі“ (т. I, № 184) — 4 стар. in 4°.

12. Сшытак у 26 стар. in 4°, бяз вокладкі з загалоўкам „Белорусские поэты, перевод М. Багдановіча“, зьмяшчае ў сабе пераклады на расійскую мову вершаў Я. Коласа, Я. Купалы, Я. Лучыны і інш.

13. 38 паасобных аркушоў і поўаркушоў, сагнутых удоўжкі з вельмі нячытэльнымі чарнавымі накідамі вершаў. Пераважная большасьць іх не расчытана.

Папка V

правіць

ПАПКА V

зьмяшчае ў сабе матар‘ялы М. Багдановіча да беларускага лемантара.

1. Вучнёўскі сшытак у папяровай сіняй вокладцы, 24 старонкі in 4°, з выбранымі прыкладамі для лемантара на літары „У, А, М, Р, Ж, Х, Д, Ш, С, К, В, Н“.

2. 3½ паасобныя лісткі in 4° з нататкамі да таго ж лемантара.

3. Аркуш паперы паштовага формату і лісток in 4° з прыкладамі паасобных слоў для лемантара.

4. Аркуш in 2º і 10 старонак in 4° з алоўкавымі нататкамі і прыкладамі для лемантара.

Папка VI

правіць

ПАПКА VI

зьмяшчае ў сабе паасобныя аркушы з начыста напісанымі вершамі. Чыставы выгляд аўтографаў і зробленая на некаторых аркушох прыпіска адрасу поэты даюць падставу думаць, што захаваныя ў гэтай папцы паасобнікі вершаў былі падрыхтаваны поэтам для адсылкі ў рэдакцыю да надрукаваньня. Некаторыя з іх былі ўжо раней выдрукаваны ў „Вянку“ і „Нашай Ніве“. Большасьць аркушоў з бакоў крыху прыпалена, але тэкст ад агню не папсаваўся.

У папцы зьмяшчаюцца наступныя рукапісы:

1. Аркуш у 4 старонкі in 2° з перакладамі з украінскай на расійскую мову наступных вершаў Т. Шаўчэнкі: „В Украйне ли, в Сибири-ль будут“ (т. I, № 291), „И серое небо и сонные воды“ (т. I, № 294), „Готова! Парус распустили“ (т. I, № 295).

2. Аркуш in 2° з перакладамі двох вершаў Т. Шаўчэнкі на расійскую мову — „Н. И. Костомарову“ (т. I, № 290) і „А. О. Козачковскому“ (т. I, № 293).

Крыху абгарэлы аркуш in 2° з чыставымі аўтографамі трох вершаў на першай старонцы: „Изящный сад, совсем как у Ватто“, (т. I, № 302), „Триолет — Мне долгое забвенье Вами“ (т. I, № 301) і „Четверной акростих“ (т. I, № 285).

3. Поўаркуша памерам in 2º з вершамі „В старом саду“ (т. I, № 202) і „Триолет XVIII века“ (т. I, № 301). Пад загалоўкамі абодвых вершаў аўтарская прыпіска: „пер. авт. с белорус. по рук“.

4. Адна старонка з вершам „Маладыя гады“ (т. I, № 76).

5. Старонка з вершам „Мы гаворым у двох“… (т. I, № 81).

6. Поўаркуша з вершам „На Лявонавай кашулі вышыты галубкі“ (т. I, № 72).

7. Поўаркуша з вершам „Калі паласу агневую“ (т. I, № 75).

8. Старонка з вершам „Скірпуся“ (т. I, № 73).

9. 8 старонак in 4° з вершам „Хто там едзе па касову полю?“ (т. I, № 238).

10. Аркуш паштовага формату з вершам „Тая крыніца, што раньш к акіяну нясла свае хвалі“ (т. I, № 248). Пад тэкстам вершу дапіска: „Перевод некоторых, плохо понятных для великоруссов слов“.

11. Поўаркуша з вучнёўскага сшытку іn 40 з вершамі „Шынок“ (т. I, № 226) і „Зьяньне месяца“ (№ 224).

12. Моцна апалены па краёх поўаркуша паштовага формату з в. „Мае песьні“ (т. І, № 1).

Нумеры 13-23 уяўляюць сабою поўаркушы малога формату (in 16°) з наступнымі вершамі на кожным поўаркушы: 13) в. „Зьмяіны цар“ (т. I, № 95), 14) „Лясун. Прывольная цёмная пушча“ (т. І. № 11), 15) „Асеньняю ноччу“ (т. I, № 14), 16) „Лес. Пугач“ (т. I, № 13), 17) „Поле, Падвей“ (т. I, № 15), 18) „Русалка“ (т. I, „Увагі“ стар. 449), 19) „Лясун“ т. I, № 10), 20) Старасьць (т. I, № 12), 21), „Хмурныя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі“ (т. I, „Увагі“, стар. 448), 22) „Ноч“ (т. I, № 2), 23), „На чужбіне“ (т. I, № 3).

24. Чвэртка аркушу паштовага формату з вершам „Вось і ноч. Нада мной заліліся сьлязамі нябёсы“ (т. I, № 27).

25. Значна абгарэлы поўаркуш іn 40 з вершамі „Ціхія мае ўсе песьні“… (т. I, № 29) і „Не знайсьці мне спакою ні цёмнаю ноччу ні днёмт. I, № 30).

Нумары 26-38 складаюцца з паасобных поўаркушоў малога формату (in 4° і 8°) з аўтографамі вершаў. 26) „У небе ля хмары грымотнай“ (т. І, № 97), 27) Пераклад з ГэйнэКалі каханьне ізмучыць“ (т. I, № 206), 28) З Гэйнэ — Гэнрых (т. I, № 208), 29) „Дзьве песьні“. З Ю. Сьвятагора“ (т. I, № 30), 30) „З цыклю Эрос“. „Зірнуў, як між валос, між хмар“… (т. I, № 5), 31) „Д. Д. Дзябольскаму“ (т. I, № 40), 32) „Агата“ (т. I, № 74), 33) „З А. ПушкінаСяжу я ў турме“ (т. I, № 233), „З М. Розэнгэйма — „Цяжкая дарога“ (т. I, № 235), „З А. Майкава — „Золата, золата падае з неба“ (т. I, № 234), 34) „Лясун“, „Пугач“ (т. I, № 13) і 4 радкі вершу „Сьмерць зьмяінага цара“, 35) „Край мой радзімы“ (т. I, № 142), 36) Эпіграма „За арыфмеціку бяруся“ (т. I, увага да № 43), 37) „В неволе цяжка, хоць і волі“, пераклад з Т. Шэўчэнкі (т. I, № 292), 38) „Варона і чыж, — байка“ (т. I, № 70).

39-40 аркушы звычайнага формату з вершамі „Из А. Крымского — „Пальмы гордые и лавры“ (т. I, № 298), „Из Ив. Франко — На реке вавилонской“ (т. I, № 297) „Из В. Самійленкі — „Те, что в холодных сердцах“.

41. Поўаркуша звычайнага формату з в-ам „Зелёная любовь“ (т. I. № 279).

Нумары 42-48 складаюць паасобныя поўаркушы малога формату (in 4° і 8) з аўтографамі вершаў. 42) В. „Пан і мужык“ (т. I, № 431), 43) „Ікар і Дзедал“ (т. I, № 200). 44) Эпіграмы „Чытаю я журнал сучасны“, „Чаму у нас акамянеласьці“ і „Гутарка“ (т. I, № 43 — II-IV), 45) „Осенью“ (т. I, № 287), 46) З Гэйнэ — „Калі маеш шмат чаго“ (т. I, № 207), 47) „Хто там быццам гаворыць у цёмнай вадзе?“ 48) З цыклю „Эрос“, „У космах схаваліся кветы чырвоныя“ (т. № I, № 4).

Папка IX

правіць

ПАПКА IX

зьмяшчае лісты М. Багдановіча. Першыя трынаццаць лістоў, пераданыя ў камісію бацькам поэты, засталіся неадасланымі і знойдзены ў паперах нябожчыка. Рэшта атрымана ад У. М. Ігнатоўскага, Я. Купалы, Я. Лёсіка, Б. І. Эпімаха-Шыпілы.

Неадасланыя лісты: І. В. Лявіцкай бяз даты 2 старонкі паштовага формату. 2. У рэдакцыю час. „Нов. Сатирикона“ паведамленьне аб надрукаваньні ў часопісе вершу „Кругом 16“, які раней быў выдрукаваны ў зборніку „В защиту слова“. Тэксту поўстаронкі паштовага формату. 3. Ліст да А. Смоліча з заяваю „в участковае присутствие по подоходному налогу“, задатаваны 28 лютага 1917 г. Аркуш паштовага формату. 4. Паштовая картка да В. Ластоўскага з пералікам вершаў, адасланых у рэдакцыю „Нашае Нівы“. Напісаны прыблізна ў 1910-м годзе. (Аўтарам дата не прастаўлена). 5. Ліст у рэдакцыю „Нашае Нівы“ бяз даты. Напісаны быў, як відаць, у пачатку навучаньня поэты ў ліцэі, г. зн. у восень 1911-га году. Старонка паштовага формату. 6. Ліст да стрэчнага брата П. Я. Гапановіча, 3 старонкі in 4°, пачынаецца словамі: „Сегодня уже три месяца, как я живу в Минске“, 7. Ліст на 3 стар, паштовае паперы да К. И. Л. Дата не прастаўлена. 8. Пачатак лісту да К. П. на поўстаронцы паштовага формату. 9. Урывак лісту з 6-ці радкоў на паштовай паперы з наступнымі словамі: „скандинавских, сербских и т. д. и т. д. Так я хочу… пройти поэзии всех времен и народов“… 10. Перадсьмяротны ліст з Ялты да стрэчнага брата П. Я. Гапановіча, напісаны алоўкам на 6 стар. паштовага формату. 11. Перадсьмяротны ліст да бацькі, пачынаецца словамі: „Здравствуй, старый воробей! Молодому воробью плохо“… Пісаны алоўкам на старонцы паштовага формату. 12. Ліст да А. Смоліча. 4 стар. паштовага формату. 13. Чысты аркуш паштовага формату са словамі „Добрыдзень, Паночкі!“ 14. Ліст у рэдакцыю „Нашае Нівы“, адносна выданьня „Вянка“, бяз даты, 4 стар, паштовага формату. Пераданы ў Камісію Ў. М. Ігнатоўскім. 15. Паштовая картка да Я. Луцэвіча 1916 г. Перадана ў камісію Я. Купалам. 16. Паштоўка ў „Беларускую кнігарню“. Перадана Я. Лёсікам. 17-18. Дзьве паштоўкі А. Бурбісу. Абедзьве 1915-га г. Атрыманы з бібліотэкі ІБК. 19. Паштоўка А. А. Золотареву 1911 г. Атрымана ад бацькі пісьменьніка. 20. 4 паштоўкі з відамі Феадосіі і з аловачнымі нячытэльнымі надпісамі поэты. 21-25. Пяць паштовак да суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца“, Усе — 1912-га году. Пераданы ў Камісію проф. Б. І. Эпімах-Шыпілам. 26. Паштоўка з потрэтам Янкі Лучыны і з яго-ж вершам „Роднай старонцы“, адрасавана да Янукі Купалы ад 13-га мая 1912-га году. Перадана ў Камісію проф. Б. І. Эпімах-Шыпілам.

Папка X

правіць

ПАПКА X

зьмяшчае ў сабе 4 паасобнікі „Вянка“ М. Багдановіча, з якіх першыя два (№№ 1 і 2) — аўтарскія. На іх поэта рабіў свае нататкі. На паасобніку № 1 поэтам адзначаны пад кожным вершам яго памер, прычым да трох першых вершаў ім апроч памеру зазначана таксама і строфіка. На экзэмпляры № 2, які знаходзіўся ў Ялце ў часе апошнія падарожы туды поэты, яго рукою зроблена шмат паправак чарніламі і алоўкам. Некаторыя з гэтых паправак былі прыняты камісіяй і ўведзены ў тэкст пры перадруку „Вянка“ ў акадэмічным выданьні (гл. т. I, заўвагі да № 91, 93, 95, 101, 123, 177, 184). Іншыя аўтарскія папраўкі азначаны ва ўвагах да адпаведных вершаў 1-га разьдзелу I-га тому (№№ 113, 123 і інш.). На падставе гэтых-жа паправак камісіяю была ўстаноўлена новая рэдакцыя вершу „Слуцкія ткачыхі“, выдрукаванага ў I-м томе за нумарам 126-б. (гл. т. I, увагі да II-га разьдзелу і да вершу № 126).

Папка XI

правіць

ПАПКА XI

зьмяшчае ў сабе паасобныя абгарэлыя аркушы памерам in 8° і 4° з вершаванымі накідамі і рознымі нататкамі поэты. Папера шчарнела ад агню і краі рукапісаў зусім абвугліліся і паадломваліся.

1. Абгарэлая восьмая частка аркушу з чарнавымі алоўкавымі накідамі вершаў: „Досі ўжо, браты, чужынцам мы служылі“ (т. I, № 252) і „Ты скажы мне, мужык“… (т. I, № 251).

2. Абгарэлы аркуш in 8° з пералікам вершаў. Можна прачытаць наступныя назвы: „Дзед“, „Вечар“, „Марына“, „Мне доўгае расстаньне з Вамі“, „Рондель“, „Сркіпуся“, „Лявоніха“, „Добрай ночы, зара, зараніца“, „Бура“, „Упалі з грудзей“… Як відаць, поэта дае сьпіс вершаў аднаго з задуманых ім зборнікаў (гл. заўвагу да II-га разьдзелу I-га тому), выдаць які аднак ён не пасьпеў.

3. Абгарэлая чвэртка аркушу з чарнавымі накідамі вершаў: „Ой, пайшла сабе Скірпуся“… (т. I, № 73) і „Ты ня згаснеш, ясная зараначка“ (т. I, № 249).

4. Значна абгарэлая, як і іншыя рукапісы гэтай папкі, чвэртка аркушу з дрэнна чытэльнымі алоўкавымі накідамі поэты, сярод якіх 6 радкоў вершу „Я ухаджу ў цёмны сад“, дзьве апошнія строфы вершу „Калі паласу агнявую“… (т. I, № 75).

5. Абгарэлая частка аркушу, памерам прыблізна in 80 з чарнавым накідам вершу „Ты не згаснеш, ясная зараначка“ (т. I, № 249) і іншымі ўрыўкамі, сярод якіх тры радкі:

Бач, агністым блескам засьве…
Шыбы цёмныя вясковых хат
Туманы расою рассыпаюцца…

6. 2 абгарэлых часткі аркушу in 4° з чарнавым накідам артыкулу на тэму пра беларускую народную творчасьць і вершаў „А чалом, чалом, мае госьцейкі“ (т. I, № 86), „Страцім лебедзь“ (т. I, № 85).

7. З паасобныя лісткі з чарнавікамі вершаў „У мясьцечку Церасьпечку“ (т. I, № 66) і „Агата“ (т. I, № 74).

8. 2 абгарэлыя часткі аркушу in 40 з чарнавым накідам в. „Прыдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку“ (т. I, № 79) і іншымі вершаванымі нячытэльнымі накідамі.

9. 2 абгарэлыя чвэрткі аркушу з чыставым аўтографам в. „Пагоні“ (т. I, № 84).

10. 2 чвэрткі аркушу з чыставымі аўтографамі вершаў „Ужо пара мне да дому зьбірацца“ (т. 1, № 82) і „Непагодны вечар“ (т. I, № 80).

11. 50 абгарэлых старонак in 8°; 28-з тэкстам, рэшта — белыя. Сярод дрэнна чытэльных алоўкавых нататак знаходзяцца аўтографы наступных вершаў: „Яснавокая Аніта“ — „Гішпанская“ (т. I, № 237), „Танкі“: „Ах, як сьпявае“, „Мілая, згадай“, „Дзіўна кволыя“, „Усё зьнікае“ (т. I, № 242), „Сёньня дзень у нас сьветлы, радасны“ (т. I, № 240), „Я усё забыў на сьвеце і ведаю адно“ (т. I, № 241), „Празрыстым пакрывалам я агарнула твар“ (т. I, № 241), „Украінскія“ (т. I, № 239), „Інгеборг“ (т. I, № 236). На 4-х старонках — сьпіс вершаў і з боку дапіска „Маладзік“, „Шыпшына“ (гл. увагу да II-га разьдзелу I-га тому).

12. Абгарэлы чытэльны аўтограф вершу „Сьмерць шэршня“ (т. I, № 238).

13. Абгарэлы чытэльны аўтограф вершу „Бяседная“ (т. І. № 86).

14. Чыставы аўтограф вершу „Лявоніха“ (т. I, № 71).

15. Частка абгарэлага чытэльнага рукапісу вершу „Інгеборг“ (т. I, № 236).

16. Абгарэлыя рэшткі аркушоў (5 in 4º i 4 in 8°) з накідамі вершаў: „На нас томительно, угрюмо наплывает“ (т. I, № 311), „Кніга“ (т. I, № 125), „Касьцёл св. Анны ў Вільні“ (т. I, № 280), „Трыолет ХVІІІ в.“„“ (т. I, № 55 і 301); іншыя папсаваныя ад агню нататкі дрэнна чытэльныя. Сярод іх: пералік беларускіх пісьменьнікаў (13-ая стар.), некалькі радкоў вершу „На захадзе сонца згасала“, „Ты вечером крещенским ворожила“ (т. I, № 313).

17. 4 стар. in 8° дрэнна чытэльнага накіду артыкулу пра „Нашу Ніву“, „Беларускую сацыялістычную грамаду“ і да т. п.

18. 12 абгарэлых старонак in 8° з чытальнымі аўтографамі вершаў на расійскай мове: „Прочтите с участьем правдивую эту“… (т. I, № 307), „Озеро“ (т. I, № 309), „Мне долгое забвеньне Вами“ (т. I, № 301), „Дед“ (т. I, № 314), „На солнце загляделся я“ (т. I, № 300), „Теплый вечер, тихий ветер, мягкий стог“ (т. I, № 315), „Я все выше и выше на гору подымался“ (т. І. № 167), „Бледный, хилый, всё-ж люблю я“… (т. I, № 154), „Скоро вечер в прошедшее канет“ (т. I, № 310).

19. З абгарэлых старонак in 8° чарнавых урыўкаў перакладаў з Шаўчэнкі: „Огни горят, оркестр играет“, „Когда-б вы знали, барчуки“, „В Украине-ли, в Сибири-ль будут“ (т. I, № 291).

20. 2 абгарэлыя старонкі in 8° з нячытэльнымі вершаванымі алоўкавымі накідамі і пачаткам артыкулу аб Ножыне (т. II, № 60).

21. Аркуш in 4° з чытальнымі алоўкавымі накідамі вершаў „Учора шчасьце толькі глянула нясьмела“ (т. I, № 42), „Усё адна цяпер мне думка сэрца сушыць“ (т. I. № 267).

22. 6 абгарэлых лісткоў in 8° з чарнавымі накідамі, сярод якіх сьпіс беларускіх пісьменьнікаў і інш. нячытэльныя нататкі.

Папка XIV

правіць

ПАПКА XIV

зьмяшчае ў сабе аўтографы М. Багдановіча, дадаткова атрыманыя ад А. Ю. Багдановіча, Я. Ю. Лёсіка, Я. Л. Дылы, С. М. Некрашэвіча, М. Касьпяровіча.

1. Чыставы аўтограф артыкулу „Забыты шлях“ (т. II, № 8) — 11 ст. in 4°. Пераданы ў камісію М. Касьпяровічам.

2. 2 старонкі in 4° чыставога тэксту артыкулу „Хто мы такія“ (т. II, № 21). Пераданы ў камісію Я. Лёсікам.

3. Чыставы аўтограф апавяданьня „Гарадок“ (т. I, разьдзел VII, № 6). Пераданы ў камісію А. Смолічам.

4. Аўтограф артыкулу „Аб веры вашых прашчураў“ (т. II, № 32) — 6 стар. in. 4°. Пераданы ў камісію А. Смолічам.

5. Аркуш, задатаваны 1917-м годам, з апошнімі перадсьмяротнымі накідамі поэты, сярод якіх урыўкі вершаў „Набягае яно вечарамі“, „Пралятайце вы, дні“, „У краіне сьветлай, дзе я ўміраю“ (т. I, №№ 87, 88, 89). Пераданы ў камісію Я. Дылам.

6. Чыставы аўтограф вершу „Паво“ (т. I, № 201) — 3 стар. in 4°.

7. Чыставы аўтограф вершу „Слушай, Рона, эту сказочку про „Гагу“ (т. 1, № 228) — 1 ст. іn 8°. Дасланы А. Ю. Багдановічам.

8. Сшытачак 20 старонак памерам іп 8°. На першай старонцы надпіс: „Максім Багдановіч, нанізка вершаў „Каханьне і сьмерць“ Яраслаў. Серпень-кастрычнік 1912 р.“. У сшытку 14 чыставых аўтографаў з папраўкамі радактарскага характару. Усе вершы выдрукаваны ў I-м томе (№№ 185-198). Пераданы ў камісію С. Некрашэвічам.

9. Аркуш паштовага формату з чыставым аўтографам вершу „Страцім-лебедзь“ (т. I, № 85). Пераданы ў камісію М. Касьпяровічам.

10. 6 старонак in 4° з чыставымі аўтографамі вершаў: „Бяседная“ (т. I, № 86-I), „У Максіма на кашулі вышыты галубкі“ (т. I. № 72), „Як прыйшла я на ток малаціць“ (т. I, № 86-II), „Хоць і зорачка — ды не вячэрняя“ (т. I, № 86-III), „А як сьмерцю Максіма скаралі“ (апошнія радкі в. „Максіма і Магдалены“ (т. I, № 63). Пераданы ў камісію М. Касьпяровічам.


Папка II

правіць

ПАПКА II

зьмяшчае ў сабе матар‘ялы, дасланыя бацькам пісьменьніка ў верасьні 1923-га г. і ў жніўні 1924-га г. і ўспаміны аб М. Багдановічу, атрыманыя камісіяй на працягу 1925—1927 г. г.

1. Уласнаручны рукапіс Адама Юравіча Багдановіча пад назваю „Материалы к биографии Максіима Адамовича Богдановича“ — 93 старонкі in 2°.

2. Сшытак, 32 старонкі памерам in 4º з дваццацю двума вершамі поэты. На загалоўнай старонцы надпісана: „Зеленя“. Стихи. Перевод с белорусского автора. — Переводы стихов — словно женщины: если красивы, то не верны, если верны, то некрасивы. Нем. писат. поговорка. — Ярославль. 1909—13 г. На трэцяй старонцы — адно слова: „Нюте“. Тут-жа прыпіска бацькі пісьменьніка аб пахаджэньні перакладаў. „У 1913-м ці 14-м годзе, гаворыцца ў прыпісцы, была ў госьцях у Яраслаўлі стрэчная сястра Максіма Адамавіча — Ганна Іванаўна Гапановіч. Ей поэта падараваў кніжку сваіх вершаў на беларускай мове. Яна сказала, што ня зможа ацаніць поэтычных вартасьцяй яго твораў, бо ня добра разумее беларускую мову. Тады Максім Адамавіч, уласнаручна перапісаўшы, падараваў ёй сшытак перакладаў у расійскай мове, які ў яе і захоўваецца. З гэтага сшытку зьнята копія стрэчным братам поэты Андрэем Пятровічам Галаванавым“.

У зборнічку „Зеленя“ зьмешчана 22 вершы: 1. „Соннет“. 2. „Триолет“ („На солнце загляделся я“…). 3. „Триолет XVIII века.“ 4. „В старом саду“. 5. „Скерцо“. 6. „Смех и говор“. „В пестрой юбке обезьянка“. 7. „Подыми к небесем свои взоры“. 8. „Уж синее небо темнеет“. 9. „Прочтите с участьем правдивую эту“… 10. „Слышишь гул? Это дико-печальный лесун“ 11. „Озеро“. 12. „Скоро вечер в прошедшее канет“ 13. „На нас томительно, угрюмо наплывает“… 14. „Белым цветом одета калина“. 15. „Ты вечером крещенским ворожила“… 16. „Дед". 17. „Теплый вечер, тихий ветер“… 18. „Переписчик“. 19. „Книга". 20. „Мне снилось“. 21. „Бледный, хилый, всё-ж люблю я“… 22. „Давно завянули цветы“.

3. 4 рукапісныя старонкі in 4° „Из воспоминаний о М. А. Богдановиче“ Аляксандра Цітова.

4. Успамін аб М. Б-чу А. Залатарова. 8 рукапісных стар. in 2°.

5. „Максим Адамович Богданович“ (К 10-летию со дня его кончины) Успамін Сяргея Каныгіна. З рукап. стар. in. 2°.

6. Успамін аб М. Багдановічу В. Ластоўскага. 9 стар. (друк. на машынцы) in 2°.

7. „Из воспоминаний о М. А. Богдановиче“ М. Г. Агурцова. 9. стар. (перадрук. на машынцы) in 20.

8. „Да біографіі М. Багдановіча“. Са слоў бацькі запісаў Я. Дыла. 3 рукапісн. стар. in. 2°.

9. „Автобіографічная заметка“ А. Е. Багдановіча. 8 стар. (друк. на машынцы) in 2°.

10. „Из воспоминаний о М. Богдановиче“ І. Я. Некляпаева 5 стар. (друк. на машынцы) іn 2°.

11. „Успамін аб Максіме Багдановічу“ Хв. Імшэньніка. 10 рук. стар. у палову in 2°.

12. Весткі аб М. Багдановічу, атрыманыя камісіяй ад А. Смоліча 1 стар. 20.

13. Весткі аб М. Багдановічу Зьм. Бядулі. І стар. in 2°.

Папка VIII

правіць

ПАПКА VIII

зьмяшчае ў сабе аўтографы пераважна з прозаічнымі накідамі і артыкуламі М. Багдановіча.

зьмяшчае ў сабе лісты розных асоб да М. Багдановіча, напісаныя ў пэрыод з 1908-га да 1917-га году. Паводле адрасатаў лісты разьмяркоўваюцца, наступным чынам: ад Агурцова — 2, ад Ашукіна — 4, А. Ю. Багдановіча. — 9. І. Бахонка — ?, Белавусава — 5, А. І. Грыневіча — 1, Дзябольскага — 4, Рамуальда Зямкевіча — 1, Я. Купалы — 2, В. Ластоўскага — 20, Манькоўскага — 3, С. Палуяна — 8, Халімона з-пад пушчы (Аўгена Хлябцэвіча) — 4, Цёткі — 1, Б. І. Эпімах-Шыпілы — 2. і інш.

Папка XII

правіць

ПАПКА XII

У гэтай папцы захоўваюцца фотографічныя зьнімкі, часткова выкарыстаныя камісіяй ў I-м і II-м тамох збору твораў М. Багдановіча. Большасьць зьнімкаў атрымана ад бацькі пісьменьніка, №№ 14, 15 і 16 пераданы ў камісію А. Александровічам.

1. Фотографічная картка бацькі пісьменьніка А. Ю. Багдановіча 1887-га году (т. I, стар. LII).

2. Фотографічная картка А. Ю. Багдановіча 1907-га году.

3. Фотографічная карта маткі пісьменьніка М. А. Багдановіч, ураджонае Мякоты, 1890-га году.

4. Фотографічная картка яе-ж 1893-га году (т. ІІ, стар. LXXXVI).

5. Фотографічная картка 1893-га году, на якой зьняты М. Багдановіч, калі яму было 2 гады, з сваім старэйшым братам Вадзімам.

6. Фотографічная картка, на якой зьняты пісьменьнік у 1909-м годзе (т. І, стар. 9). На адвароце карткі верш „Я — бальны, бясскрыдлаты поэт“ (т. I, № 6).

7. Фотографічная картка яго-ж 1911-га году (т. I, стар. 185). На адвароце карткі — верш „Я вспоминаю дом старинный“ (т. I, № 281).

8. Фотографічная група 1914-га году. М. Багдановіч сярод таварышаў-студэнтаў (т. I, стар. 273).

9. М. Багдановіч сярод рэдакцыі газ. „Голос“. Знімак зроблены ў канцы 1915-га году або ў пачатку 1916-га году (т. I, стар. V і стар. 216).

10. Л. А. Багдановіч, малодшы родны брат пісьменьніка. Зьнімак 1918-га году.

11. Фотографічны зьнімак гаспадыні, у якой пісьменьнік жыў у 1915-м годзе ў Старым Крыме.

12. Пісьменьнік, калі яму было 6 гадоў, з сваёю цёткаю М. Ю. Багдановіч (у замужастве Галаван) і з двумя братамі — Вадзімам і Лёваю (т. I, стар. XXI).

13. Матка пісьменьніка Марыля Апанасаўна з старэйшым сынам Вадзімам. Зьнімак 1893-га году.

14-15. Фотографічныя паштоўкі, на якіх зазьняты дом у Ялце, дзе памёр пісьменьнік (т. II, стар. 324).

16. Зьнімак магілы М. Багдановіча ў Ялце (т. I, стар. 429).

17. А. Ю. Багдановіч. Зьнімак 1927 г.

18. Магіла М. Багдановіча ў Ялце. Каля магілы пісьменьнікі: А. Вольны, У. Дубоўка і А. Александровіч.

19. Дом у Менску (Комунальная вул. № 25), дзе нарадзіўся пісьменьнік 27 лістапада (10 сьнежня) 1891-га году. Фотографічны зьнімак 1928 году.

20. Фотографічная група 1915-га году. М. Багдановіч сярод гуртка знаёмых.

21. Портрэт М. Багдановіча, зроблены мастаком Бацюковым паводле фотогр. зьнімку № 20.

В. Мачульскі



  1. Аб тых аўтографах, якія ня ўведзены ў даны кароткі апіс і былі выкарыстаны ў выданьні твораў М. Багдановіча, гл. ва ўвагах да I і II тамоў акадэмічнага выданьня яго твораў. Там-жа зьмешчаны і падрабязныя даведкі аб датах напісаньня кожнага твору.
  2. „Рада“ — газэта, выходзіла ў Кіеве.
  3. Часопіс. Выдаваўся ў Кіеве.