Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Чырвонаармейская

Крык галодных рыкш Чырвонаармейская
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Комсамол
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чырвонаармейская (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧЫРВОНААРМЕЙСКАЯ

Сьмела ўперад
дружным сьпевам!
Раз! Два! Левай!

Шлем, шынэль,
штых, патроны.
Дружна ўперад,
полк чырвоны!
Батальёнам, —
крок за крокам,
сьмела ўперад!
Фронт шырокі!
Гэй, разгоны,
полк чырвоны,
час прышоў!
Раўнуй колёны!..
Гэй-жа, левай!
Рушым!.. Дружна!
Хто супроць нас —
Зломім, здужым!
Сьмела ўперад
дружным сьпевам!
Раз! Два! Левай!

1924 г.