Упаўнаважаньне РНМ БНР дэлегата Міністэрства замежных справаў БНР Янкі Чарапука на вядзеньне перамоваў з РСФСР

Упаўнаважаньне Радай Народных Міністраў БНР дэлегата Міністэрства замежных справаў БНР Янкі Чарапука на вядзеньне перамоваў з РСФСР
Упаўнаважаньне
Аўтар: Рада Народных Міністраў БНР
5 красавіка 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 724-725
Рукапісная копія Вацлава Ластоўскага ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 98

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рада Міністроў
Б.Н.Р.
24.IV.20
№182



Паўнамоччэ.

Рада Народных Міністроў Беларускай Народнай Рэспублікі гэтым умацовывае сябра Рады Б.Н.Р., дэлегата Міністэрства замежных спраў, грамадзяніна Яна Чэрэпука, ўступіць у перэгаворы з Урадам Расейскай Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі:

1, датычна прызнаньня ім незалежнасці і дзержаўнай самачыннасці Беларускай Народнай Рэспублікі і датычна тых вынікоў, якіе выплываюць с факту прызнаньня і

2, аб часе і мейсцы мірных перэгавораў паміж Расеяй і Беларусьсю.

Старшыня Рады Нар. Мін. Ластоўскі

Кіраўнік Канцэлярыі

Рады Народных Міністроў

А.Вальковіч