Усходняя Беларусь. Статыстычные і гістарычные матэрыялы

Усходняя Беларусь. Статыстычные і гістарычные матэрыялы
Брашура
Аўтар: Антон Луцкевіч
1918 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




A. J.


УСХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ

Статыстычные і гістарычные
матэрыялы.



Выданне Народнаго Сэкрэтарства
Міжнародовых Справау.



МЕНСК.

Друкарня Я. А. Грынблята.

1918.

A. J.


УСХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ.

Статыстычные і гістарычные
матэрыялы.



Выданне Народнаго Сэкрэтарства
Міжнародовых Справау.



МЕНСК.

Друкарня Я. А. Грынблята.

1918.

Выдана па расцаряджэнню: Народнаго Сэкрэтарства Міжнародных Справаў. Журн. Паст. Народнаго Сэкрэтарыяту ад 22 чэрвеня 1918 года, п. 5.

Пачатковая нямецкая окупація 1915 году раздзяліла Беларусь на дзьве часьці, і пад той час, як заходная часць дзяліла добрую і благую долю з Літвой, усходняя Беларусь далей аставалася пад уласьцю Расейскае Імперыі. У межах апошняе апынулася переважываючая часць Беларускай зямлі з насяленьнем каля 8 мільенау душ. Да яе належалі: часць Віленскай губ., безмала уся Менская, Вітэбская, Магілеуская, часць Смаленскай і Чарнігаускай губэрній.

Паводлуг расейскай урадовай статыстыкі с прадваеннаго часу 1897 году, скоррыгованай праф. Е. Карскім (у 1903), у Менскай губерні чысло беларусау выражалося цыфрай=1755.690 душ, а працентные адносіны іх да агульнаго чысла жыхароу паводлуг паветау былі гэткіе: Навагрудзкі пав.—84.0%, Рэчыцкі—84,3%, Менскі—83,6%, Барысаускі—81,1%, Слуцкі—79,4%, Ігуменскі—82,6%, Бабруйскі—68,0%, Мазырскі—79,6%, Пінскі—74,9%;, Агульны працент па губерні—76,5%.

У Магілеускай губ. агульнае чысло=1.650.069. Працэнтные адносіны да усяго насяленьня губерні: Чэрыкоускі пав.—89,6%, Быхаускі—88,6%, Рагачоускі—87,0%, Сенніцкі—85,6%, Горэцкі—85,4% Клімовіцкі—83.1%, Мсьціслаускі—81,5%, Оршанскі— 80,0%, Чаускі—89,6%, Гомельскі—74,6%, Магілеускі—70,0%. Па усей губэрні беларусоу 82,6%.

У Вітэбскай губ, чысло беларусай=976.638; %% паветах: Дрыссенскі—86,2%, Веліжскі—85,7%, Нэвэльскі 84.0%, Гарадэцкі—83,6%; Лепэльскі—82,0%, Полацкі—73,1%, Вітэбскі—51,1%; Себожсні—47,1%, Люцынекі—20,5%, Дзвінскі—13,8%, Рэжыцкі—5,4%.

У Смаленскай губ.=947,826 беларусау, глауным чынам у заходнім паветах: Бельскім, Дарагабужскім, Ельнінскім, Красненскім, Рослаульскім і Смаленскім.

У Чарнігаускай губ. беларусау=700.000; Яны жывуць у паветах: Гародненскім, Ноугарад-Северскім, Навазыбкаускім, Старадубскім, Суражскім.

У Віленскай губ. беларусы станавілі: у. Вілейскім—87% і у. Дзісьненскім—81,2%.

Апрыч гэтаго баларусы есць у невялікім чысле і у іншых суседніх губэрнях, але становяць там толькі незначную меншасць.

Нацыональные меншасьці прэдстаулены гэтак:

Найбольш чысленую, пасьля беларусау, групу становяць жыды.

Гэта переважна местовы элемэнт: па местах і мястэчках жыды даходзяць ад 44 да 80%% і болей. Затое за межамі мест %%, жыдоу вагаюцца ад 5% у Вітэбскай губ. да 11%% (максімум) у Менскай.

Палякі, жывучы у больш значным чысле у захадняй Беларусі, у усходніх губэрнях становяць зусім малы працэнт. У Вітэбскай і Менскай губэрнях палякоу ня больш 2,5%, а у Магілеускай толькі 0.9%. Яшчэ меншы працэнт палякоў у Смаленшчыне і Чарнігаўшчыне. Да этаго трэба дадаць, што у заходняй Беларусі польскі элемэнт—гэта бадай выключна вялікшая зямельная буржуазія, каторая праз свае соцыальнае становішчэ стаіць вельмі далека ад баларускіх народных масс, ад каторых яна рэзка аддзелена такжэ і рэлігіей: тут беларусы перэважна праваслауные: Толькі у часе вайны у заходнюю Беларусь панаехало много палякоу—ваенных высяленцау, каторые належаць да усіх станоу, але пасьля ліквідаціі вайны бязспорна вернуцца назад да Польшчы.

Вялікорусы па усей Беларусі, як усходняй, так і заходняй, перад вайной былі прэдстаулены перэважна элементам прывозным-чыноуніцкім, часьцю землеўласнікамі, а также вялікарускімі селянамі-колоністамі, выключна стараверамі.

Паказаные вышэй абсолютные цыфры беларускаго насяленьня бязспорна значна узрасьлі да нашых дзен. Але і вайна памагла концэнтраціі. беларускіх элементаў па гэты бок ваеннаго фронту: расейскі урад выгнау з Віленшчыны і Гродзеншчыны цэлые массы народу, а у тым ліку безмала усю беларускую інтэлігэнцію. Былі вывезены усе, хто быу на казеннай службе, а у тым ліку усе народные вучыцелі, вучыцелі сярэдных школ, праваслауные сьвяшчэнікі, і т. д., і, само сабой разумеецца, што усе яны стараліся задзержацца як найбліжэй да родных кутоў.

Гэтак сталося тое, што у момэнт выбуху Расейскай Рэвалюціі у усходняй Беларусі аказаліся сконцэнтрованымі блізка усе беларускіе сілы, апрача параскіданых па розных местах б. Расейскай Імперыі. Але і тые, каго доля закінула у чужыну, не пакідалі працаваць дзеля сваей Бацькаушчыны і сваего народу: беларуская нацыональная работа пачала шпарка развівацца у Пецярбурзі, Маскве, Казані і т. д. Пры гэтым нацыональная сьвядомасьць захапіла усе станы і усе кругі беларускаго грамадзянства: ужо у самым пачатку рэвалюціі мы бачым за нацыональной работай много чынных інтэлігэнцкіх сіл. Перш за усе мы адзначым ўчасьце у беларускім руху духавенства,—гэтай бязспорна вельмі важнай сілы у Беларусі.

Між каталіцкімі ксендзамі рух гэты падгатауляуся здауна у Пецярбурскай Духоўнай Сэмінарыі і Духоўнай Акадэміі (для Магілеускай дыэцэзіі), і у рэзультаце: у момэнт упадку царызму мы бачым адкрытое арганізованае выступленьне беларускіх ксяндзоу: на зьездзі у Менску заснавауся Саюз Ксяндзоу-Беларусау, налічываючый каля 200 членау, між каторымі трэба адзначыць імены найбольш актыуных, як: кс. Астрамовіч, м. т. кс. Годлеускі (у Менску), кс. Сак, кс. Байко, м. т. Лісоускі; кс. Лапошко (у Магілеві). м. т. Шырокі (у Парафіянаве), кс. Шолкевіч, д-р філезофіі Бобіч (у Друі), кс. Будзька, д-р. Абрантовіч, м. т. Цікота, м. т. Хвецько, кс. Жолнеровіч, кс. Версоцкі, кс. Олешкевіч, кс. Борык і інш. Закраталося і праваслаунае духавенство, цэнтрам катораго аказалася Масква: тут папалі блізка усе вывезеные з Гродзеншчыны і Віленшчыны сьвяшчэнікі. На адбыушымся тамака у летку 1917 года зьездзі было каля 800 праваслауных сьвяшчэнікау-беларусау, вынесшых рэзалюціі у беларускім нацыональным духу. Між праваслаўным духовенствам выдзеляюцца імены протоерэя Кульчыцкаго (у Менску), сьв. Усакоускаго, прот. Корчынскаго, сьв. Рэпніна і інш. Яшчэ да вайны і рэвалюцыі між прафэсурай вышэйшых і сярэдніх школ звертаюць на сябе увагу: праф. Б. Эпімах-Шыпілло, вядомы беларускі філелег праф. Е. Карскі, праф. М. Доўнар-Запольскі, праф. Завіткевіч, праф. М. Масоніус, І. Краскоускі, Б. Тарашкевіч, Міткевіч, Р. Остроускі. (у Слуцку), Довгялло, Сэрбоу і Кахановіч (у Магілеві) і інш. Далей ідуць прэдстаунікі розных вольных прафэсій: юрысты і журналісты: Яз. Варонка, А. Цвікевіч, Е. Хлебцевіч, Яз. Фарботка, юрысты: Л. Заяц, Рэутт, Борк, Андрушкевіч, Г. Богдановіч. Сушынскі, Чаусоу, Кажэмяка і інш., інжынеры: А. Уласоу, В. Іваноускі, Дубейкоускі, К. Душеускі, К. Годыцкі-Цвірко і інш., тэхнікі: Стульба, В. Грыневіч, Еутухоускі, Загорскі, Рудзік і інш., аграномы: А. Смоліч, Турчыновіч, В. Савіч, Маркевіч, Черняускі, Г. Гарэцкі і інш., каморнікі: А. Аусянік, М. Гарэцкі, Метла, Міхневіч і інш., афіцэры: генерал Кандратовіч, генерал Алексееускі, генерал Короткевіч, палкоўнік Курат, К. Езовітоу, М. Косьцевіч, Е. Ярушевіч, А. Зенюк,. Р. Якубеня, І. Красоускі, Золотарэнка і інш, літэратары: Яз. Лесік, А. Прушынскі, А. Левіцкі, В. Голуб, Константын Міцкевіч, Я. Луцэвіч і чыноунікі: П. Крэчэускі, Э. Будзька, Яз. Дыло, В. Бурбіс, Б. Галавач, Грыневіч, Ч. Родзевіч, Л. Родзевіч, В. Сталыгва, Я. Серада, Б. Захарка, Сьвірскі, Сенкевіч і інш., чысленые палітычные і культурные дзеячы: С. Рак-Міхалоускі, І. Васілевіч, д-р Ерэміч, Жывапісцау, Дворчанін, Мароз, і інш., урэшці вялікіе землеуласьнікі, як Раман Скірмунт, Княгіня Магдалена Радзівілл, А. Бонч-Осмолускі і інш.

Рэвалюція прызвала да работы дзеля беларускай справы доугі сьцях новых сіл як інтэлігенцкіх, так і з народных масс. Адгукнуліся і беларусы у арміі, ды гэта зусім зразумело: вялізарная часць ваеннаго фронту на усходзі праходзіла праз Беларусь. Пабач з організаціей цывільнае часьць беларускаго грамадзянства і чысьленымі як агульна-беларускімі, так і правінцыснальнымі, губэрскімі зьездамі,—партыйнымі і селянскімі, пачалося у арміі тварэньне беларускіх салдацкіх рад і камітэтау. Работа гэта не спынілася і тады, калі Керэнскі адмовіўся даць пазваленьне на выдзеленьне з арміі салдатау-беларусоу і на утварэньне нацыональных беларускіх войск. Ужо пасьля большэвіцкаго перэвароту у Менску, Слуцку і Вітабску адбыліся вялізарные беларускіе вайсковые зьезды паўночна-заходняго фронту, і Кіеві—палудзенна—заходняго і у Одессі румынскаго фронту (зьезд у Кіеві шоу пад маршалкоўствам вядомаго беларускаго грамадзкаго работніка Краскоускаго з Вільні). У Менску утварылася Беларуская Вайсковая Рада і, ня глядзячы на прашкоды са стараны бальшэвікоу, організавауся першы нацыональны беларускі пешы полк. Пачалі організавацца беларускіе кавалерыйскіе часьці такжэ на Румынскім фронці, У Магілеушчыне і іншых мейсцах. Беларускіе салдацкіе рады скора былі усюды, дзе толькі былі салдаты-беларусы.

Апрача работы чыста палітычнай, беларускі рух зьяуляуся такжэ і у пастаці культурна-эканамічнае работы: організаціі помачы уцекачом і высяленцам с фронту, а такжэ ладжэньні беларукіх школ. Гаворачы аб школах, трэба перш за усе адзначыць закладзіны дзьвех беларускіх гімназій: у Слуцку, (заложэна б. урадовым камісарам с часау Керэнскаго—Р. Остроускім) і ў Буцлаві.) Тварэньне сярэдніх школ тлумачыцца тым, што яшчэ перад вайной між вучыцелямі расейскіх сярэдніх школ было много національна сьвядомых беларусоу, каторые пры першай магчымасьці і пасьпяшылі прылажыць свае сілы да тварэньня беларускай сярэдняй школы. Развівалася і шырэйшая акція дзеля завядзеньня беларускай мовы у касьцелах, даушая вельмі добрые рэзультаты: ужо у цэлым радзе касьцелау кажуць казаньня па беларуску. Разам с тым развівалася шыбка беларуская прэсса: у Менску, у Пецярбурзі адкрыуся цэлы рад беларускіх штодзенных і тыдневых часопісей розных кірункаў: ад соцыалістычных да каталіцкіх што сьвядчыць аб узросьці дыффэрэнціаціі беларускаго грамадзянства.

Беларуская палітычная работа развілася пад двумя лозунгамі нацыональнаго адраджэня і—у першы пэрыод рэвалюціі-аўтаноміі Беларусі у межах фэдарацыйнай Расейскай Рэспублікі. Пры тагочасных варунках гаварыць аб нечым вялікшым не было ніякае магчымасьці, што пацьверджае факт, што нават шмат сільнейшая за беларусау Украіна не магла адкрыта гаварыць аб дзяржаунай незалежнасці, укрываючы свае праудзівые палітычные ідэалы пад маскай аутономізму. Толькі у найбольш конспірацыйных кружках ішлі гутаркі аб шырэйшых палітычных ідэалах.

Завяршэньне беларускае палітычнае работы становіць Усебеларускі Зьезд у Менску ад 18 да 30 сьнежня 1917 г. н. с. каторы, як вядома, быу разогнаны большэвікамі. Зьезд складауся с 1167 выбарных дэпутатау ад валасьцей, паветовых і губэрскіх самаупраленьняу і мест беларускіх (нават Смаленск прыслаў 10 дэпутатоу) с правам пастанауляючаго голасу і с 705 дэпутатоу з голасам дарадчым і меу характэр Беларускай Констытуанты. Зьезд гэты пастановіу прыступіць да організаціі Беларускай Народнай Рэспублікі, прауда, згодне з духам мамэнту і рэальнымі варункамі, яшчэ у фэдэраціі з Расеей, але і гэта пастанова аказалася не да спадобы большэвікам, каторые і далі прыказ разагнаць Зьезд, а Прэзідіум яго арэштаваць. Аднак Зьезд паспьеу яшчэ выбраць свой Выканаучы Орган, як першы орган уласьці самога Беларускаго Народу,—уласьці бязспорна законнай, бо выплываючай з выбароу ад самае асновы. Гэтак утварылася Рада Усебеларускаго Зьезду, каторай у далейшым суджэно было адыграць вялікую і важную ролю.

Усебеларускі Зьезд, а асабліва яго разгон, меу страшэньне вялікую вагу і яшчэ дзеля аднае прычыны. Ужо раней беларускіе нацыональные дамаганьня сустрэчаліся с сурьёзнымі прашкодамі са стараны большэвікоу, каторые у іх бачылі буржуазнасьць і контррэволюціонізм. Разгон Зьезду, як самае найгрубейшае пасяганьне на вярхоуные правы Беларускаго Народу на яго зямлі, давеу разрыу беларусау з большэвікамі да канца.

Цьверда стаючы на грунці будаваньня сваей асобнай гасударственасьці, Рада Усебеларускаго Зьезду прызнала патрэбным, каб у гэтай рабоці мелі голас і національные меншасьці; яна павялічыла свой склад кооптаціей членау Беларускай Вайсковай Рады і дэпутатау ад земства і местовых рад і дапусьціла дэпутатау ад нацыональных меншасьцей. Гэтак утварылася організація с характарам Прэдпарлямэнту Беларусі пад названьнем Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада выдзяліла спаміж сваіх членау выканаучы—орган Народны Сэкрэтарыят Беларусі с функціямі міністэрства пад кірауніцтвам вядомага беларускага дзеяча і б. Старшыні Рады Усебеларускаго, Зьезду—Язэпа Варонкі.

Організація беларускай уласьці і прыступленьне яе да спауненьня сваіх чыннасьцей зыйшліся з момэнтам адходу большэвіцкіх войск, і Народны Сэкрэтарыят выпауняу свае функціі да прыходу немцау і устанауленьня окупацыйнаго упраўленьня.

Аднак, ані Рада Б. Н. Р., ані Народны Сэкрэтарыят немцамі не былі развязаны і далей выпоунялі свае функціі у тых межах, у якіх гэта была магчымо. А у першы чарод; яны заняліся справай прауна-дзержаунаго палажэньня Беларусі. Тут узнялася вострая коллізія між беларусамі і організацыямі большэвіцкімі, трэба адзначыць, зложэнымі с прэдстаунікау чужых нацый. Пад той час, як беларусы (а такжэ частка жыдоў) цьверда стаялі за поуную гасударственую незалежнасць Беларусі і разрыу дзержаўных звязей з Расеей, большэвіцкіе элемэнты дабіваліся прызнаньня фэдэралізму з Расеей. На заседаньні Рады Беларускае Рэспублікі 24/25 марца 1918 г. з учасьцем дэлегаціі Беларускае Рады з Вільні кольлізія гэта знайшла сваю развязку у форме, якой жадалі беларускія самостійнікі. Гэта давяршыло пачаушыйся на Усебеларускім Зьездзі разрыу беларусау з большэвікамі, і элемэнты, жадаушыя за уселякую цану удзержаць еднасць з Вялікарусіей, выступілі з Рады Беларускае Республікі. Была прынята рэзолюцыя: „Рада Беларускай Народнай Рэспублікі аб‘яуляе Беларускую Народную Распубліку незалежнай і выдае аб гэтым Устауную. Грамату“.

Тэкст Устаўнай Граматы высказывае прызнаньне поунай дзержаунай незалежнасьці Беларусі, каторая лічыць адгэтуль разарванымі дзержауные зьвязі з Расейскім Гасударствам, даушые апошняму магчымасць падпісаць і ад імені Беларусі шкодны для яе Берасьцейскі Трактат.

Цяпер пасьля праклямаціі Радай Б. Н. Р. незалежнасьці Беларусі і разрыву дзержаунай зьвязі з Вялінарусіей—правы, на дзержаунае палажэньне Беларусі як у адносінах да Расіі, так і да Нямеччыны зьмяніліся. І беларусы маюць поуную веру, што Нямеччына у імя абапольных нямецка-беларускіх эканамічных інтэрэсау, вынікаючых с прыродных, гэографічных і палітычных варункау, прызнае проклямацію нежалежнасьці Беларускай Дзержавы і акажэ ей помач у будаваньні новаго жыцьця, прыдбаушы гэтак сабе удзячнаго саюзьніка. А той факт, што такі саюз будзе вынікаць не са зьменных сымпатый і настраеньняу, а з рэальных абапольных карысьцей, становіць заверэньне трываласьці прыязных адносін між адраджаючайся Беларусью і тэй дзержавай, каторая у гэты, мо найважнейшы у жыцьці Беларусі, момэнт працягне ей руку памачы.

У канцы трэба адзначыць, што, прыступаючы да будовы сваей гасударственасьці, Беларусь ужо цяпер мае зачаткі гасударственай організаціі.

Вельмі важную ролю адыграу тут факт, што у усходняй Беларусі яшчэ за некалькі гадоу перад вайной было заведзено земскае самаупрауленне, катораго Літва і нават.Польша былі зусім пазбаулены.

Ня гледзячы на тое, што правы беларускіх земств былі спачатку вельмі агранічэны; тут утварылася для мейсцовых сіл школа грамадзкаго жыцьця і грамадзкай гаспадаркі. Вайна шмат пашырыла задачы земства у Беларусі у зьвязку с патрэбаю абслужываньня праходзіушаго праз Беларусь ваеннаго фронту спажыунымі прадуктамі і т. д. А рэвалюція памагла далейшай эманцыпаціі беларускіх земст, аддаушы у рукі: грамадзянства блізка усе тыя функціі, якіе пры царскім урадзе спаунялі гасударственные чыноунікі. На жаль, пры апошніх выбарах туды папалі людзі чужые для краю і часта шкодные для яго.

Так сама важную ролю адыгралі меставые самаупрауленьня:

Істанаваньне самаупрауляючыхся організацый і гасударственна-творчых беларускіх сіл становіць паруку у тым што прызнаньне незалежнасьці Беларускай дзержавы знайдзе прыгатованы ужо дзеля гасударственаго жыцця Беларусі грунт, і жыцце гэтае шыбка пачне развівацца асабліва тады, як пасьля ліквідаціі вайны вернуцца у Беларусь параскіданые па усей Расеі беларускіе культурные сілы.

—◁ Канец. ▷—

ПРИНИМАЕТСЯ ПОДПИСКА

на 1918—19 годъ

на еженедѣльную общественно-политическую, литературную и экономическую газету

Бѣлорусское Эхо

выходящую въ гор. Кіевѣ послѣ воскресныхъ и праздничныхь дней и обслуживающую бѣлорусскія колоніи на Украинѣ.

Въ газетѣ принимаютъ участіе:

А, Л, Бурбисъ, І. Я, Воронно, О. Л. Дыло, проф. М. В. Довнаръ-Запольскій, проф. акад,.Е, Ф. Карскій, Л. И, Левченко, А. О, Модзолевскій, А, А. Смоличъ, П. В. Тремповичъ, Е, И. Хлѣбцевичъ, А. И. Цвиневичъ и др.

АДРЕСЪ РЕДАКЦІИ:

г. Киевъ, Троицкая ул., № 4.

Літэратурны 1 грамадзянска- палітычны тыднёвік

„ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ“

(2-гі год выдання)

выходзіць У Менску.

Выдавец

ТАВАРЫСТВО БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ.

Рэдактар Язэп Лёсік.

АДРЭС РЭДАКЦЫІ:

Менск, Захароуская вул. 18.

Віленская беларуская часопісь

„ГОМАН“

(3-ці год выдання).

Выходзіць двойчы на тыдзень—у ауторак і пятніцу і продаецца усюды.

У часопісі друкуюцца апошніе навіны беларускаго руху, усе пастановы і статуты Народнаго Сэкрэтарыяту і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

СУПРАЦОЎНІКІ ЧАСОПІСІ:

Антон Луцкевіч, Іван Мелешка, Іван Луцневіч, Янка Станкевіч і інш.

Адрэс Рэдакцыі:

Вільня, Віленская вул., 39.

Цэна асобнаго № 10 кап.

Выдавецтво „ГОМАН“.

Рэдактар ЯЗ9П САЛАВЕЙ.

ПЕРШЫ

літаратурна-грамадзянскі, навучна-гістарычны і эканамічны штмоесячнік

„ВАРТА“

выходзіць у Менску ад 1 верэсня 1918 г.

пад агульнай рэдакцыей ЯЗЭПА ВАРОНКО.

Супрацоўніцтво у штомесячніку «Варта» прыймаюць:

Ефім Белевіч, Язэп Дыло, Костусь Езавітоў, Ромуальд Земкевіч, праф. Ефім Карскі, Петрук Крэчэўскі, Эўгені Ладноў, Владыслаў Ластоўскі, Леонід Леушчэнка, Антон Саросек, Аркадзь Смоліч, Янка Станкевіч, Паўлюк Трэмповіч, Эўгені Хлебцавіч і мн. інш.

У штомесячніку. „ВАРТА“ друкуюцца стацці, як у беларускай мові, так і у велікарускай, немецкай і польскай мовах.

Цэна асобнаго №—1 рубель.

АДРЭС РЭДАКЦЫІ:

Менск, 2-гі Госпітальны завул., 7.

Адчынена у панядзелак і чэцьвер ад 11 — 1. гадз. ў дзень.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.