Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/Пад родным небам/Сум сьмерці і радасьць жыцьця…

⁂ (Я — спадчына вякоў, сын даўніх пакаленьняў…) ⁂ (Сум сьмерці і радасьць жыцьця…)
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1927 год
З поэмы „Ярыла“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сум сьмерці і радасьць жыцьця…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Сум сьмерці і радасьць жыцьця
У сэрцы на шалях ляжаць.
То сьмеласьць, — то страх забыцьця
А шалі дрыжаць і дрыжаць…

Цьма ночы і водблескі дня
Ткуць ніці цад ціхім агнём.
Ці хопіць надоўга агня?
А ночка праходзіць за днём…

Кайданы на кожны мой рух
Ці верыць, ня верыць — турма.
Пытаньні палоняць мой дух —
Адказу няма ды няма…

Гэй, на золак рана ўстаньце,
Ў полі бродзіць нейкі бог.
На зялёнай на палянцы
Сьлед расісты яго ног.

Аглядае рэчкі, кветкі,
Гладзіць-песьціць кожны пень,
Сее росы на палеткі
І лабуніць[1] вешны[2] дзень.

Як зданьнё да загуменьня,
Казка з лесу нам плыве,
Чуем казку ў кожным мгненьні,
Над травою ды ў траве.

У сьпяваньні птушкі малай,
У журчаньні ручаін,
У стагнаньні хвоі мшалай,
Ў яўным водгульлі далін.



  1. Лашчыць.
  2. Вясеньні.