Цыркуляр РНМ БНР Янку Чарапуку

Цыркуляр РНМ БНР Янку Чарапуку
Дакумант
Аўтар: Рада Народных Міністраў БНР
25 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 797-798
Машынапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 234 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская Народная Рэспубліка
Рада Нароных Міністроу.
25 Чэрвеня 1920 г.
№296

Цыркулярна.

Сэкрэтару Надзвычайнай Дыплематычнай Місыі

Бел. Нар. Рэспублікі гр. Я. Чэрэпуку. -

Урад даручае Вам даложэные да гэтаго дакумэнты ўручыць іх адрэсатам, ўзяўшы сперша ад іх Урадовую падпіску на даложеным бланку і захаваць яе у сябе для даручэньня Ураду; узяць ад гр. Васількоўскаго «Curriculum Vitae» і прашэньне аб дачэ пасады, а такжэ распіску у атрыманьні дакумэнтаў з іх абазначэньнем.

Мандаты на перэгаворы з Эстіей дадзеные гр. Генералу Васількоўскаму і палкоўніку Эльвенгрэну маюць моц да іх выезду у Фінляндзію; перад выездам, на моцы гэтаго цыркуляру, маеце мандаты ад іх узяць і ануліраваные перэслаць Ураду. Застаюцца на далей мандаты толькі у гр. генерала Вэндта і у Вас.

Перэгаворы з Эстіей павінны вясціся пад загадам Надзвычайнай Місыі і без Вашага подпісу, як сэкрэтара Надзвычайнай Місыі, ні одзін дакумэнт не павінен выхадзіць. Копіі усіх дакумэнтаў абовязаны Вы даручыць Ураду, а также падробны даклад аб ходзе перэгавораў і рэзультатах іх.

Пры гэтым. дакладаюцца:

1) Блянк падпіскі на імя грам. Васількоўскаго.

2) Тры пасьведченьня ад 25 чэрвеня 1920 г. за №№ 291, 292 і 293 на імя грам. Васількоўскаго, Эльвенгрэна і Чэрэпука.

3) Сэкрэтны наказ гр. гр. Вэнту, Васількоўскаму, Эльвенгрэну і Чэрэпуку ад 25 чэрвея 1920 г. за №294;

4) Грамата гр. Васількоўскаму ад 25 чэрвеня 1920 г. за №285 і дублікат яе. 5) Папера на імя гр. Васількоўскаго ад 25 чэрвеня за №287.

6) Пакет на імя Міністра Загранічных Спраў Фінляндзіі за №№286 і 289 (У нем паведамленьня аб назначэньні грам. Васількоўскаго і Эльвенгрэна).

7) Пакет на імя Міністра Загранічных Спраў Эстіі за №№295; (Змест паперы гэтай прыкладаецца да Вашага ведама).

8) Дыплематычны пашпарт гр. Васількоўскаму ад 25 чэрвеня 1920 г за №302 мае моц на 6 месяцеў.-

В.Ластоўскі

Старшыня Рады Народных Міністроў.

А.Вальковіч

Кіраўнік Канцэлярыі