Чала я не хіліў прад сілай…

(Пасля перасылкі з Чала я не хіліў прад сілай)
Да… Чала я не хіліў прад сілай…
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *



Чала я не хіліў прад сілай
і не качаўся полазам у порсьці;
клумлівай і тупой таўпе
ня біў паклонаў я;
пратораны дарожкі
з пагардай абмінаў
ламаючы шчырэц навіны.
Вось гэта ўсё мае грахі,
вось гэта ўсё у чым я вінны!…