Чорнае мора
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/250-page-2.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паў туман на горы, касагоры —
Сівазмрочны і бяльмісты.
Пацямнела мора і узмор’е —
Цвет абшараў пенразрысты.
Разгарнулі ўсе вятрылы крыллі
У балахонах шуры-буры;
Бы ваўкі завылі ў пене-мыле,
Пайшлі стогны, пайшлі хмуры.
Загулі на моры вохі-ўздыхі,
Шумы-громы, рыкі-крыкі,
Задымілі воды срэбным пыхам,
Вал шалёны закугыкаў.
Зараз згінуць горы-касагоры,
Падмываецца падпожжа.
Зараз будзе ім ад мора гора —
Камні сыплюцца як збожжа.
Зайкі-грайкі граюць зблізу,
ўдалі Ў яркіх плынях з агняспышак,
І граблямі грэбні замільгалі,
Нібы плоймы шызых мышак.
І пайшлі скакаць праеторы ў моры,
3 дна паднялася капэля.
Шэпт. Мяцея?. Згаворы. Адгаворы —
Ап’янелі ў дзікім хмелі.
І шкляныя плюхнуліся птухі,
Зазванілі на шмат міляў,
І сышліся разам завірухі,
Стала сіла супроць сілы.
3 грукам-стукам горы, касагоры
На дно мора вецер скіне.
Хвалі ўзваляць ім на карак хорам,
Хорам сіні для дэльфінаў.
Хваля хвалю абмывала, грала,
Адганяла, даганяла.
Дуба ў згубу заскакала ўдала,
Бухам бухнулася ў скалы.
Шбы ў бубен забубнілі, білі
Ў гонг скалісты, адгалосны.
Адбівалі тахты хваля ў хвалю,
Бурасвісты былі злосны.
І вятры глушылі бурным хорам
Бераг, хвалямі абліты.
І не ўпалі горы, касагоры —
Не паддаўся шчыт гранітны.
Гэй, рыхтуйцеся, чайкі, гагары!
Вецер востры вам крыллі навострыць.
Вас закружыць у сівым пажары
Гучна-гнеўныя сілы норд-оста.
На чаўне хтосьці крыкне: «Ратуйце!»
Пойдзе лямант па зыбістай гаці.
Па шалёнай, па хвалістай муці
Два чаўны паімчаць ратаваці.
А валы, нібы маманты мора,
Плечы ўзнімуць на многа сажэняў;
Як асілак хватае замору,
Вецер прыткі сажме іх у жмені.
Стукне-грукне, працэдзіць праз пальцы
І разбрызне ў брызгаўкі сталі.
Сам заскача разгпеваным вальсам
У пагрозным смяротным паўстанні.
Тры чаўны будуць з бурай змагацца,
І норд-ост іх не здужае — смелых.
Ім жа мора, бы родная маці —
Перамогуць і выйдуць на бераг.
Сягоння выў прыбой, бы стада злосных псоў,
Слюнявіў берагі, пляваўся сівай сліняй.
Жар-сонца ў вышыні стаяла калясом,
Мігцела па вадзе чырвонаю тканінай.
Бялявы парус млеў — распушчапы фартух.
То нутлае судно качалася па хвалі,
Скакала, нібы конь, і кідалася ў пух,
Спяшалася ў сінь — ці звалі, ці не звалі.
А мора — мірг і мірг, сявала ўспышкі ўдаль,
Запісвала свой шум разлівамі калёраў.
А дзе-нідзе дэльфін дзіравіў спіны хваль:
У сховы спрытна граў на гойдаўках у моры.
І цвёрда руль трымаў мой друг, Мамэт-Алі,
Ён на мяне глядзеў з тасмнаю усмешкай.
Мы з бухтавай дугі плылі, плылі, плылі
Бурштынавым пуцём, нявытаптанай сцежкай.