Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Вадзянік і жомчуг
← Чапля, рыбы і рак | Вадзянік і жомчуг Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Водяной и жемчужина Пераклад: Макар Краўцоў |
Сьляпы і малако → |
ВАДЗЯНІК і ЖОМЧУГ.
Адзін чалавек ехаў чайкаю і ўпусьціў каштоўны жомчуг у мора. Чалавек вярнуўся да берагу, узяў вядро і пачаў чэрпаць ваду і выліваць на зямлю. Ён чэрпаў і выліваў тры дні бесьперастанку.
На чацьвёрты дзень выйшаў з мора Вадзянік і спытаўся:
„Нашто ты чэрпаеш?“
Чалавек кажа:
„Я чэрпаю таму, што ўпусьціў жомчуг.“
Вадзянік спытаўся.
„А ці хутка ты кінеш?“
Чалавек кажа:
„Як высушу мора, тады кіну.“
Тады Вадзянік вярнуўся ў мора, прынёс той самы жомчуг і аддаў чалавеку.