Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Чапля, рыбы і рак

Шакаль і слонь Чапля, рыбы і рак
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Цапля, рыбы и рак
Пераклад: Макар Краўцоў
Вадзянік і жомчуг

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАПЛЯ, РЫБЫ і РАК.

Жыла Чапля каля ставу і пастарэла; ня было ўжо ў яе сілы лавіць рыбу. Пачала яна прыдумваць, як-бы гэта ёй хітрасьцю пражыць. Яна і кажа Рыбам: „А вы, Рыбы, і ня ведаеце, што на вас бяда зьбіраецца; чула я ад людзей, хочуць яны стаў спусьціць і вас усіх палавіць. Ведаю я, тут за гарою, добры ставок ёсьць. Я памагла-б, але старая ўжо: цяжка лятаць.“ Рыбы пачалі прасіць у Чаплі, каб памагла.

Чапля і кажа:

„Мо‘ пастараюся для вас, перанясу вас, толькі раптам не магу, а па аднэй.“

„Вось рыбы і рады, усе просяць: „мяне занясі, мяне занясі!“

І ўзялася Чапля насіць іх: вазьме, вынясе ў поле ды зьесьць. І перанясла яна гэтак шмат рыбаў.

Жыў у ставе стары Рак. Як пачала Чапля выносіць Рыбу, дык ён скеміў справу і кажа:

„Ну, цяпер, Чапля, і мяне аднясі на навасельлле.“

Чапля ўзяла Рака і панясла. Як вынясла яна на поле, хацёла скінуць Рака. Але Рак убачыў рыбячыя костачкі на полі, сьціснуў клешнямі Чаплю за шыю і задушыў яе, а сам прыпоўз назад да ставу і расказаў Рыбам.