Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Воўк і паляўнічыя

Ад чаго ліха на сьвеце Воўк і паляўнічыя
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Волк и охотники
Пераклад: Макар Краўцоў
Два мужыкі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОЎК і ПАЛЯЎНІЧЫЯ.

Воўк зьеў авечку; Паляўнічыя злавілі Ваўка і пачалі яго біць. Воўк сказаў: „дарма вы мяне б‘еце: я не вінаваты, што шэры — мяне гэткім Бог стварыў.“ А паляўнічыя сказалі: „не за тое б‘юць Ваўка, што шэры, а за тое, што авечку зьеў.“