Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Дойная карова

Малпа і гарох Дойная карова
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Дойная корова
Пераклад: Макар Краўцоў
Качка і месяц

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДОЙНАЯ КАРОВА.

У аднаго чалавека была Карова; яна давала кожны дзень гаршчок малака. Чалавек паклікаў гасьцей. Каб набраць больш малака, ён дзесяць дзён не даіў Каровы. Ён думаў, што на дзесяты дзень Карова дасьць яму дзесяць збаноў малака.

Але ў карове перагарэла малако, і яна дала менш малака, як раней.