Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Качка і месяц
← Дойная карова | Качка і месяц Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Утка и месяц Пераклад: Макар Краўцоў |
Воўк у пыле → |
КАЧКА і МЕСЯЦ.
Качка плавала па рацэ, шукаючы рыбы, і за ўвесь дзень не знайшла ніводнае. Калі прыйшла ноч, дык яна ўбачыла Месяц у вадзе, падумала, што гэта рыба, і дала нурца, каб злавіць Месяц. Іншыя качкі ўбачылі гэта і пачалі з яе сьмяяцца.
З таго часу Качка гэтак засаромілася і затрусіла, што, калі й бачыла рыбу пад вадою, дык яна ўжо не лавіла, яе, і памёрла з голаду.