Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Заяц і гончыя сабакі

Сабакі і кухар Заяц і гончыя сабакі
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Заяц и гончая собака (1872)
Пераклад: Макар Краўцоў
Дуб і арэшына

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАЯЦ і ГОНЧЫЯ САБАКІ.

Заяц сказаў раз Гончаму Сабацы: „нашто ты брэшаш, калі ганяешся за намі? Ты хутчэй злавіў бы нас, каб бег моўчкі. А з брэхам ты толькі наганяеш нас на паляўнічага: яму чутно, дзе мы бяжымо, і ён забягае з стрэльбаю нам насустрэчу, забівае нас і нічога не дае табе.“

Сабака сказаў: „я не дзеля таго брашу, а брашу таму, што калі чую твой пах, дык і злую, і цешуся, што вось зараз злаўлю цябе і сам ня ведаю чаму, але не магу ўтрымацца ад брэху.“