Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Сабакі і кухар
← Сякера і піла | Сабакі і кухар Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Собаки и повар (1872) Пераклад: Макар Краўцоў |
Заяц і гончыя сабакі → |
САБАКІ і КУХАР.
Кухар варыў абед; Сабакі ляжалі каля дзьвярэй кухні. Кухар забіў цяля і кінуў кішкі на двор. Сабакі падхапілі, паелі і кажуць: „Кухар добры: добра варыць.“
Крыху пачакаўшы, Кухар пачаў чысьціць гарох, рэпу й цыбулю і выкінуў абрэзкі. Сабакі кінуліся, адвярнулі насы і кажуць: „папсаваўся наш Кухар: раней добра варыў, а цяпер нічога няварты.“
Але Кухар ня слухаў Сабак, а варыў абед пасвойму. Абед зьелі і пахвалілі гаспадары, а не Сабакі.