Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Найлепшыя грушы

Мыш пад сьвірнам Найлепшыя грушы
Байка
Аўтар: Леў Талстой
1928 год
Арыгінальная назва: Самые лучшие груши
Пераклад: Макар Краўцоў
Сакол і пятух

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАЙЛЕПШЫЯ ГРУШЫ.

Адзін пан паслаў слугу купіць самых смачных грушаў. Слуга прыйшоў у краму і спытаўся грушаў. Купец падаў яму; апе слуга сказаў:

„Не, дай мне найлепшых“.

Купец сказаў:

„Пакаштуй адну: ты ўбачыш, што яна смачная.“

„Як я даведаюся, — сказаў слуга, — што яны ўсе смачныя, калі пакаштую толькі аднае?“

Ён адкусіў пакрысе ад кожнае грушы і прынёс пану. Тады пан прагнаў яго.