Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Мыш пад сьвірнам
← Воўк у пыле | Мыш пад сьвірнам Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Мышь под амбаром Пераклад: Макар Краўцоў |
Найлепшыя грушы → |
МЫШ ПАД СЬВІРНАМ.
Жыла адна Мыш пад сьвірнам. Ў падлозе сьвірна была дзірачка, і збожжа сыпалася ў дзірачку. Мышы жыцьцё было добрае, але яна захацела пахваліцца сваім жыцьцём. Прагрызла большую дзірку і паклікала іншых мышэй.
„Хадзеце, — кажа, — да мяне гуляць, корму на ўсіх хопіць.“ Калі яна прывяла мышы, дык убачыла, што дзіркі зусім ня было. Мужык заўважыў вялікую дзіру ў пазлозе і закалаціў яе.